Ёсць першы мільён

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

комбайн

Беларускія аграрыі пераадолелі мільённы рубеж па намалоце збожжавых і зернебабовых культур. Згодна з аператыўнай інфармацыяй Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 25 ліпеня ў краіне намалочана больш за 1,1 млн. тон збожжа, з якіх 383,6 тыс. тон — аграрыямі Гомельскай вобласці. Там паспелі ўбраць 37 % пасяўных плошчаў. Другое месца займае Брэсцкая вобласць з вынікам у 296,7 тыс. тон. У Мінскай вобласці намалочана 259,9 тон збожжа. Аграрыі Гродзеншчыны сабралі 105,4 тыс. тон. Па краіне збожжавыя і зернебабовыя сабраны з 338 тыс. га, што складае  15,3 % ад агульнай плошчы. У сярэднім з аднаго гектара сёлета збіраюць 33,5 ц збожжа, што на 3,4 ц больш, чым летась.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.