З дзяцінства марыла стаць прадаўцом

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

026#предприниматели_3.06.2016

Несвіжанка Валянціна  Чурак — прадпрымальнік са стажам. ІП яна адкрыла адна з першых — яшчэ ў 1997 годзе. А перад гэтым, закончыўшы Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці “Тэхнолаг швейнай вытворчасці”, шмат гадоў адпрацавала майстрам на швейнай фабрыцы, маючы ў падначаленні 72 чалавекі. Вельмі любіла сваю работу, аднак, убачыўшы, што на заробкі ад яе, якія ў той час трывала ішлі на зніжэнне, яна не зможа забяспечыць  дастойную будучыню сваім дзецям, майстар швейнай вытворчасці вырашыла рызыкнуць.

— Усё пачалося з 50 даляраў, пазычаных у сяброўкі, — падзялілася ўспамінамі Валянціна Іосі-фаўна. Было і цяжка, і часам проста страшна — а ці спраўлюся? Але вырашыла не здавацца, што б ні здарылася.

Першыя гады закупляла тавар у Гродне, пачынала з прадуктаў харчавання. Ездзіла і ва Украіну, і ў Маскву, і ў Польшчу, гандлявала на міні-рынках каля аўтастанцыі і ўніверсама (тады яшчэ былі такія). Круцілася, як магла, і ў выніку не толькі вярнула сяброўцы тую памятную пазыку, але і трывала ўстала на ногі, падняла і дзяцей, пабудавала  свой павільён, што стаіць паблізу аўтастанцыі пад нумарам 2.

Па слядах маці пайшоў і яе сын: атрымаўшы вышэйшую адукацыю, ён таксама стаў прад-прымальнікам, прадае ў сваім  павільёне мужчынскае адзенне. Дарэчы, стаць прадаўцом, як узгадвала ў нашай гутарцы Валянціна Іосіфаўна, яна марыла яшчэ з дзяцінства. І вось гэта мара здзейснілася ўдвая — яна стала не толькі прадаўцом, але і гаспадыняй уласнай справы. А швейная адукацыя, як кажа мая суразмоўца, у гэтым вельмі дапамагае: як толькі жанчына зайшла, адразу відаць, што ёй падыдзе і якога памеру.

Увогуле ж, у павільёне Валян-ціны Іосіфаўны можна адзецца з ног да галавы — тут шмат не толькі сукенак, блузак, спадніц, але і абутку, ёсць выбар калготак і шкарпэтак, па сезону прадаецца і верхняе адзенне — курткі, паліто.

Яшчэ да прыняцця новых правіл гандлю Валянціна Іосіфаўна ўводзіла ў асартымент беларускі тавар, асабліва ёй  падабалася прадукцыя швейнага прадпрыемства “Віта”. Зараз айчыннага адзення становіцца ўсё больш, і яно адпавядае  ўсім патрабаванням стандартызацыі і сертыфікацыі.

— Я заўсёды стараюся зразумець пакупніка, — гаворыць мая суразмоўца. — Калі просяць у растэрміноўку — згаджаюся, бо ў жыцці бывае ўсякае. Калі верыш людзям, то яны гэта цэняць і стараюцца не падводзіць. Паставіць на рэчы цану — гэта не галоўнае. Галоўнае — гэту рэч прадаць. А гэта рэальна толькі тады, калі цана будзе даступнай.

Зараз у разгары лета, самы час, каб пакрасавацца ў новых уборах.

А таму не палянуйцеся парадаваць сябе і завітайце ў павільён да Валянціны Чурак. Магчыма, вы выйдзеце адтуль яшчэ больш прыгожай і з добрым настроем!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.