З новым хлебам!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На раніцу 26 ліпеня Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства прыняло 3377 тон збожжа. На здымку: лабаранты  Таццяна Маскалік  і Людміла Юруць вызначаюць вагу аднаго літра харчовай  пшаніцы

На раніцу 26 ліпеня Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства прыняло 3377 тон збожжа.
На здымку: лабаранты Таццяна Маскалік і Людміла Юруць вызначаюць вагу аднаго літра харчовай пшаніцы

Хлебаробам Нясвіжчыны неабходна ўбраць сёлета 22855 гектараў збожжавых і зернебабовых. Як бачна з раённай зводкі, па стане на 26 ліпеня было ўбрана 29 %.

Сярэдняя дзённая прыбаўка за 25 ліпеня склала 1349 га, або 5,9 %. У т.л. 128 га (8,1 %) зжалі ў ААТ “Юшавічы”, 127 га (5,3 %) — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 122 га (4 %) — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 111 га (8,3 %) — у ААТ “Сейлавічы”, 111 га (5,6 %) — у ЗАТ “1 Мая”.

Найбольшы дзённы намалот быў у ААТ “Новае жыццё” — 778,2 т. 696 тон намалацілі 25 ліпеня камбайнеры СВК “Агракамбінат Сноў”. 630,3 т — “Лань-Нясвіж”, 627,5 т —       “1 Мая”, 613,9 т — СВК “Гара-дзея”. У цэлым па раёне дзённы намалот склаў  6948,4 тоны. Да слова, за 24 ліпеня гэты паказчык раўняўся 6877,9 тоны.

Калі сярэдняя дзённая прыбаўка намалоту склала 4,6 %, то ў ААТ “Грыцкевічы” — 6,8 %, ААТ “Новае жыццё” — 6,4 %.

Па ўраджайнасці збожжавых лідзіруе  СВК “Агракамбінат Сноў” — 80 ц/га. Гэта пакуль   адзіная ў раёне гаспадарка, якая выконвае даведзенае па ўра-джайнасці  заданне (78,2 ц/га).

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.