З хлебам-соллю — да суседзяў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2016_1

Песня і дружба здаўна аб’ядноўваюць лю-дзей, бо гэтыя два паняцці як найлепей характарызуюць іх. Дружыць — значыць быць разам. Ну, а спяваць — адкрываць душу, узнімаць настрой, наладжвацца на пазітыўную хвалю. Такую мэту мелі і ўдзельнікі хору ветэранаў працы г. Нясвіжа “Аптымісты”, калі накіроў-валіся з чарговым візітам у Мікалаеўшчыну. Дарэчы, сюды мы завіталі не ў першы раз, і ведалі, што нас чакаюць.

У прасторнай зале сабраліся людзі сталага ўзросту, а таксама маладыя інваліды,  супрацоўнікі дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў. Канцэрт пачаў  ся са знакамітай песні “Чакай мяне” на словы К.Сіманава, бо напярэдадні была сумная дата пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У далейшым прагучалі разнастайныя творы, якія нагадалі  маладыя гады: “Недзе ў пасёлку”, “Бераг юнацтва”, “Домік ля дарогі”,  “Ой, у зялёненькім садочку”. Слухачы не толькі ўспрымалі знаёмыя мелодыі, але і многія падпявалі выканаўцам, што асабліва прыемна. Ажыўленне ў залу ўнеслі і прыпеўкі, якія з запалам выканалі Таццяна Сіраш і Аляксандр Гапановіч. Як заўжды, на “ўра” прайшло выступленне мужчынскай групы хору з незабыўнымі “Дажджлівым вечарам” і “Барадзіно”.  А калі выконвалася песня “Хлеб ды соль”, харыстка Валянціна Мітракова паднесла дырэктару дома-інтэрната Валянціне Атрушкевіч прыгожы каравай. Напрыканцы праграмы госці праспявалі традыцыйнае “Мы жадаем шчасця вам”. Затым кіраўнік установы ўручыла нашаму дырыжору Ірыне Латушка лазовыя карзінкі, сплеценыя ўмелымі рукамі жыхароў дома-інтэрната.

А яшчэ мікалаеўшчынскія супрацоўнікі Валянціна Атрушкевіч і Галіна Юркевіч напісалі ў наш журнал цёплыя словы: “Прыміце падзяку за змястоўнае, прафесійнае выкананне праграмы. Ваш калектыў падарыў ветэранам вайны і працы добры настрой. Вы лечыце душы пажылых людзей, хто ў гэтым мае патрэбу, дорыце цеплыню, дабрыню. Памятайце, што мы заўсёды вас чакаем. Выказваем падзяку аддзелу культуры Нясвіж-скага райвынкама за супрацоўніцтва і ўзаема-дзеянне”. Нам было прыемна чытаць такія радкі, а на памяць у журнал гаспадыні дома-інтэрната змясцілі фатаграфіі свайго ўтульнага дворыка і групы адпачываючых.

 Раіса Хвір,

г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.