ЗАПРАШАЕ ПАЛАЦ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

замок2

Кожную нядзелю па 28 жніўня наведвальнікаў Нясвіжскага палаца чакае асаблівая экскурсійная праграма з музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем, прысвечаным Мікалаю Хрыстафору Радзівілу Сіротку, а таксама займальныя забаўкі для дарослых і дзяцей.

Усе жадаючыя могуць далучыцца да рыцарскай справы і выпрабаваць сябе на трапнасць і спрыт, а для маленькіх наведвальнікаў прадастаўляецца магчымасць у даступнай гульнявой форме даведацца пра гісторыю роду Радзівілаў і праявіць свае творчыя здольнасці. Першыя наведвальнікі ўжо атрымалі незабыўныя эмоцыі!

Не прапусціце новыя прыгоды ў гасцінным Радзівілаўскім палацы гэтым летам!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.