Жніво-2016 стартавала

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Перад адказным стартам

Перад адказным стартам

Святочны настрой  удзельнікам   зажынак дарыў  народны   ансамбль  “Згода”  раённага цэнтра   народнай творчасці

Святочны настрой удзельнікам зажынак дарыў народны
ансамбль “Згода” раённага цэнтра народнай творчасці

Караваі — сімвалы свята — уручаюцца гасцям  і гаспадарам зажынак. На пярэднім плане  —  першы намеснік старшыні райвыканкама,  начальнік райсельгасхарчу  Анатоль Драгавец

Караваі — сімвалы свята — уручаюцца гасцям
і гаспадарам зажынак. На пярэднім плане — першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Драгавец

З пажаданнямі спору ў цяжкай  і адказнай працы  механізатараў вітае юнае пакаленне вяскоўцаў

З пажаданнямі спору ў цяжкай і адказнай працы механізатараў вітае юнае пакаленне вяскоўцаў

Ад імя механізатараў гаспадаркі перад удзельнікамі  свята выступае Генадзь Карпач

Ад імя механізатараў гаспадаркі перад удзельнікамі свята выступае Генадзь Карпач

У аўторак, 5 ліпеня, працаўнікі ААТ «Лань-Нясвіж», прытрымліваючыся

 ўсіх традыцый, як сотні гадоў таму, правялі старадаўні абрад «Зажынкі». Так пачалося ў нашым раёне жніво-2016.

Праходзіць старадаўні абрад зажынак

Праходзіць старадаўні абрад зажынак

Настаяцель храма  Пакравоў Прасвятой  Багародзіцы аг. Лань айцец Васілій   асвячае збожжаўборачную тэхніку

Настаяцель храма Пакравоў Прасвятой
Багародзіцы аг. Лань айцец Васілій
асвячае збожжаўборачную тэхніку

Дырэктар ААТ “Лань-Нясвіж” Анатоль Уласевіч дзякуе  тутэйшым пажылым жанчынам, якія правялі  старадаўні  абрад зажынак, (злева направа) — Марыі Жаўняркевіч,  Валянціне Плакса, Аляксандры Цар

Дырэктар ААТ “Лань-Нясвіж” Анатоль Уласевіч дзякуе
тутэйшым пажылым жанчынам, якія правялі старадаўні
абрад зажынак, (злева направа) — Марыі Жаўняркевіч,
Валянціне Плакса, Аляксандры Цар

Механізатары з цікавасцю сочаць  за выступленнем самадзейных артыстаў

Механізатары з цікавасцю сочаць
за выступленнем самадзейных артыстаў

Да правядзення зажынак рыхтаваліся загадзя. Жанчыны сабралі спелыя каласы ў снапкі і ўручылі кіраўніцтву раёна і гаспадаркі. А пасля, па-старому, пры дапамозе сярпа зажынаючы збажыну, самыя паважаныя тутэйшыя сялянкі далі старт уборачнай кампаніі.

— У мінулым годзе мы сабралі 17247 тон збожжа пры ўраджайнасці 62,7 цэнтнера з гектара, у гэтым жа плануем не менш, толькі б надвор’е не падвяло.  У цэлым гаспадарка стоадсоткава гатова да ўборкі. Летась ААТ «Лань-Нясвіж» было адным з  пераможцаў сярод гаспадарак у раённым спаборніцтве як сельгас-прадпрыемства, якое выканала даведзенае заданне па валавым зборы збожжа, таму зараз мы не можам апускаць планку ніжэй, — сказаў дырэктар  адкрытага акцыянернага таварыства Анатоль Уласевіч.

Паглядзець на старажытны абрад сабраліся і жыхары навакольных вёсак. А святар блаславіў камбайнераў на добрую працу. Пасля слоў з         пажаданнямі ў поле выйшлі камбайны, і пачалася цяжкая, карпатлівая праца ад світанку і да заходу.

У той дзень ланцы ўбралі 70 гектараў азімага ячменю, намалацілі 385,59 тоны збожжа — выйшла па 55,1 ц/га.

Цяпер на гэтым полі механізатары ўбіраюць салому.

Першы камбайн гаспадаркі  выйшаў у поле

Першы камбайн гаспадаркі выйшаў у поле

Святочны настрой  удзельнікам   зажынак дарыў  народны   ансамбль  “Згода”  раённага цэнтра   народнай творчасці

Святочны настрой удзельнікам зажынак дарыў народны
ансамбль “Згода” раённага цэнтра народнай творчасці

Дзеці — жыхары навакольных вёсак — віталі ўдзельнікаў свята зажынак

Дзеці — жыхары навакольных вёсак —
віталі ўдзельнікаў свята зажынак

Першыя снапкі —  шаноўным гасцям. Іх прыпаднеслі ўдзельнікі творчых калектываў, аматары мастацкай самадзейнасці, якія сябруюць са сцэнай, з добрай песняй. А ў народзе кажуць: будзе хлеб — будзе і песня. “У добры шлях!” —  пажадалі ўсе прысутныя камбайнерам, якія ўступілі ў бітву за ўраджай на яе апошнім   этапе. Дзень добры, жніво-2016!

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.