Знайшла сябе ў сваёй справе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

017#предприниматели_3.06.2016

Святлана Пазняк з сям’ёй прыехала ў Нясвіж у 1990 годзе з чарнобыльскай зоны, з Брагіна, вырашыўшы, што ў чыстых ад радыяцыі мяс-цінах жыццё пойдзе па-новаму, і не памы-лілася. На радзіме яна паспяхова працавала закройшчыкам і, ведаючы ўсе патрабаванні да адзення, прымяніла гэтыя веды, калі вырашыла адкрыць сваю справу.

— Мая прафесія вельмі дапамагае ў рабоце, — сказала падчас нашай гутаркі Святлана Мікалаеўна. — Адразу відаць, як што пашыта, як яно будзе сядзець на чалавеку. Таму і тавар стараюся браць самы якасны.

Спачатку мая суразмоўца гандлявала адзеннем на рынку, а апошнія 10 гадоў — у сваім павільёне, што стаіць непадалёк ад аўтастанцыі ў шэрагу іншых такіх жа гандлёвых кропак. Тут можна знайсці сукенкі, спадніцы, блузкі, штаны самых розных фасонаў і памераў — ад 42-44-га да 62-га, ёсць тут і абутак.

Тавар Святлана Мікалаеўна закуплівае ў Мінску і Гродне ў сямі пастаўшчыкоў, абнаўляць яго стараецца прыкладна раз у два тыдні.

Бізнес свой прадпрымальніца называе сямейным — ёй вельмі дапамагаюць сын і дачка, а з падтрымкай родных любая справа ладзіцца лягчэй.

У бліжэйшых планах гаспадыні павільёна — пошук новых пастаўшчыкоў, каб нават самы патрабавальны пакупнік, зайшоўшы да яе, знайшоў тое, што яму падыдзе і па памеры, і па фасоне, і па якасці.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.          

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.