АБ СТАТУСЕ НАСТАЎНІКА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Калі ў нашых настаўнікаў не будзе годнага статусу і зарплаты, дзяржава страціць лепшыя педагагічныя кадры. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб ходзе прыёмнай кампаніі і падрыхтоўцы сістэмы адукацыі да новага  2016/2017 навучальнага года. «Пытанне статусу педагагічнага работніка, скажу дакладней — настаўніка, перш за ўсё сярэдняй школы, ужо набыло не проста грамадскае гучанне, а палітычнае. З многіх прычын. На настаўніку заўсёды ляжала цяжкая місія, і ніколі багатымі настаўнікі не былі. Не вельмі багатыя яны і сёння. Але нагрузку на іх, у тым ліку палітычную, мы накладваем велізарную, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вазьміце парламенцкія выбары, нядаўнія прэзідэнцкія выбары: хто складаў аснову палітычнага ядра, якое праводзіла галоўную палітычную кампанію? Настаўнікі, урачы, дзяржаўныя служачыя. І сёння гэтыя катэгорыі грамадзян, якія забяспечваюць стабільнасць у нашай дзяржаве, неабгрунтавана, напэўна, пакрыўджаныя. Але, перш за ўсё, настаўнік».

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.