АРЫЕНТАВАЦЦА І НА ФЕРМЕРАЎ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з развіццём у краіне фермерскіх гаспадарак. У Лагойскім раёне Кіраўнік дзяржавы наведаў сялянскую фермерскую гаспадарку «Цнянскія экапрадукты», якая спецыялізуецца на вырошчванні бульбы і збожжавых. У гаспадарцы выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі захоўвання і перапрацоўкі бульбы, што дазваляе ўпэўнена рэалізоўваць прадукцыю на ўнутраным і знешнім рынках. Прэзідэнту ў час паездкі расказалі аб практыцы рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па развіцці фермерскіх гаспадарак і Указа ад 4 ліпеня 2016 года №253 «Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый». Размова таксама ішла аб ходзе ўборачнай кампаніі ў Беларусі ў цэлым і Мінскай вобласці ў прыватнасці. Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі перспектыўную сельскагаспадарчую тэхніку. Падчас наведвання фермерскай гаспадаркі «Цнянскія экапрадукты» Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў справе аднаўлення нерэнтабельных або нізкарэнтабельных сельгаспрадпрыемстваў трэба ў тым ліку арыентавацца на фермераў.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.