АСАБЛІВАЯ ЎВАГА ДЗЯРЖАВЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Пытаннi ўдасканалення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва разгледжаны ў час даклада Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткiнай.

Кiраўнiк дзяржавы падрабязна цiкавiўся ўсiмi пытаннямi, звязанымi з пенсiйным забеспячэннем: як растуць пенсii, якiя ёсць прапановы па iх павышэннi, якi стан фонду сацабароны. Былi разгледжаны некаторыя аспекты занятасцi насельнiцтва: узровень беспрацоўя, колькасць вакансiй, перанавучанне кадраў. Акрамя таго, абмяркоўвалася своечасовасць выплаты заработнай платы па канкрэтных праблемных прадпрыемствах. Прэзiдэнт запатрабаваў, каб пытанням выплаты заработнай платы, а таксама пенсiй, адраснай сацыяльнай дапамогi ўдзялялася самая пiльная ўвага.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.