Бывай, збожжавая ніва!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1

Хлебаробы закрытага акцыянернага таварыства “1 Мая” ў ліку першых у раёне, 4 жніўня, завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Месца лідара ў гаспадарцы  замацаваў за сабой старшы камбайнер Віктар Арэхва, які з першых дзён жніва захапіў ініцыятыву. На камбайне “Лексіён-580” Віктар Аляксеевіч намалаціў 1286 тон зерня.

Закончыўшы работы на збожжавай ніве, механізатар узяўся прыводзіць  свой стэпавы карабель у парадак: вычысціў, вымыў, бо восенню машына выйдзе на ўборку кукурузы на зерне. У міжсезонне В. Арэхва выконвае на трактары самыя  розныя работы: уносіць арганічныя  ўгнаенні, арэ глебу.

А яго калегі-камбайнеры Сяргей Галабурда і Віталь Сягей пайшлі ўбіраць травы трэцім укосам.

На здымку: старшы камбайнер Віктар Арэхва і галоўны аграном ЗАТ “1 Мая” Анатоль Міхлай (справа налева).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.