Дзякуй вам, хлебаробы!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSCN7293

Святочна прайшлі дажынкі ў ААТ “17 верасня”. Хлебаробы за сваю добрасумленную працу былі  адзначаны райвыканкамам і дырэкцыяй гаспадаркі. Падзячныя пісьмы старшыні  Нясвіж-скага раённага выканаўчага  камітэта яго першы намеснік Анатоль Драгавец уручыў трактарысту-машыністу  Ула-дзіславу Навошу, старшым камбайнерам Мікалаю Акуліку і Сяргею Мальцу (на здымку — злева направа).

Уладзіслаў Навоша ўнёс вялікі ўклад у фарміраванне ўраджаю: ён увесь сезон быў  заняты на хімахоўных  работах на пасевах. Упраўляе механізатар апырсквальнікам “Ібіс-2400”. Старэйшы механізатар гаспадаркі Мікалай Акулік на камбайне КЗС-7 убраў 113,9 гектара, намалаціў 646,44 тоны збожжа ў фізічнай вазе. Сяргей Малец на камбайне КЗС-1218 убраў 171,8 га, намалаціў 974,4 тоны.

Дырэктар адкрытага акцыянернага  таварыства Андрэй Коктыш     адзначыў прэміямі ўсіх, хто працаваў на ўраджай: хто араў глебу, культываваў яе, сеяў, даглядаў пасевы,   убіраў ураджай і даводзіў яго да ладу. Падведзены  таксама вынікі спаборніцтва  на жніве. Першае месца заняў старшы камбайнер Ігар Аглашэвіч, які працаваў з напарнікам Міхаілам Кулакоўскім. На іх рахунку — 978,4 умоўнай тоны збожжа. На другім месцы — экіпаж у складзе Юрыя Клаўсюка і яго сына  Дзмітрыя (935,7 умоўнай тоны). На трэцім — экіпаж Сяргея Каленіка і Ігара Зянько (921,1 умоўнай тоны).

Сярод вадзіцеляў пастараліся Аляксандр Була (617,8 умоўнай т), Мікалай Аляшкевіч (607,7 ум. т), Дзмітрый Зянько (575 умоўных тон).

Свята праходзіла ў форме  “агеньчыка”. Прыемныя хвіліны радасці падарылі вераснёўцам работнікі Нясвіж-скага раённага  цэнтра народнай  творчасці.

«НН».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.