“Гляджу я млосна на вокны”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

123ad11c61c47c348580a8e5c4586fde-1230x801

Як не сорамна прызнацца, але ўпершыню гэты верш я пачуў у фільме, які цалкам прысвечаны аўтару твора, а не прачытаў у кніжцы. Не памылюся, калі скажу, што вершы Сяргея Ясеніна ведае кожны ў нашай краіне. Гэта адзін з аўтараў, творы якога з задавальненнем вучаць напамяць вучні ў школах, выканаўцы кладуць на музыку словы паэта — і зноў жа ўсе іх ведаюць і захапляюцца пранікнёнасцю, дасціпнасцю радкоў сусветна вядомага рускага аўтара. Думаецца, са мной пагадзяцца многія, калі я дабаўлю, што гэта быў па-сапраўднаму народны паэт краіны, які тонка адчуваў свой народ і быў яго неаде’мнай часткай.

Разам з тым, зразумець усю ступень трагічнасці лёсу Сяргея Аляксандравіча, адчуць яе вызначальны матыў для лёсу ўсёй, на той час маладой, краіны, мне здаецца, пад сілу не кожнаму чалавеку. Ясенін нарадзіўся і тварыў у паэзіі ў найбольш пераломныя часы для сваёй бацькаўшчыны, у супярэчлівы час, калі, з аднаго боку, як быццам прыйшла свабода ад прыгону для мільёнаў людзей, а з другога (і гэта бачыў паэт) — ішла ўсё тая ж барацьба за ўладу ў краіне, дзе людзі станавіліся тымі ж пешкамі ў гэтай лёсавызначальнай гульні часу, калі можна так сказаць, якая вялася канкрэтнымі асобамі. Тады і маладога паэта, як нам вядома, прымушалі зрабіць выбар на карысць кагосьці, бо паэт у той час, калі не існавала масавага тэлебачання, інтэрнэта ды іншых сродкаў камунікацыі, быў адным з рупараў, праз які можна было данесці да людзей свой светапогляд і па-зіцыю ў грамадстве. І я не сказаў бы, што паэтаў у наш час не чуюць і яны ні на што не ўплываюць, але, мне здаецца, усё ж не на столькі, як гэта было ў далёкія часы жыцця нашага сённяшняга героя.

Вось чаму я выбраў для перакладу менавіта гэты верш. Я не магу ведаць, што думае кожны з вас, калі чытае гэты твор. Магчыма, большасць скажа, што ў гэтым творы проста апісваецца дрэнная звычка паэта і як яна яму дакучае і г.д. Я ў ім бачу нашмат больш, чым проста нейкае апісанне свайго лёсу чалавека, які злоўжывае алкаголем. Мне больш блізкая думка, што ў паэта было вельмі шмат душэўных перажыванняў і многія праблемы краіны, падаецца мне, проста паядалі яго знутры. Ды і сам Сяргей Аляксандравіч разумеў, што яго цяга да спіртных напояў не можа зрабіць нічога добрага для яго жыцця, але мяняць нічога не хацеў, магчыма, і не мог. Сяргей Ясенін так і застаўся коткай, якая гуляе сама па сабе, якой не трэба было прымаць чыйсьці бок і ісці за кімсьці, сапраўдным паэтам.

Здаецца, я дастаткова поўна апісаў, чаму выбраў для перакладу менавіты гэты верш, а не вядомы ўсім са школьнай праграмы. Плён гэтай працы змешчаны ніжэй.

 

Грубым дается радость,

Нежным дается печаль,

Мне ничего не надо,

Мне никого не жаль.

 

Жаль мне себя немного,

Жалко бездомных собак,

Эта прямая дорога

Меня привела в кабак.

 

Что ж вы ругаетесь, дьяволы?

Иль не сын я страны?

Каждый из нас закладывал

За рюмку свои штаны.

 

Мутно гляжу на окна,

В сердце тоска и зной.

Катится, в солнце измокнув,

Улица предо мной.

 

На улице мальчик сопливый.

Воздух поджарен и сух.

Мальчик такой счастливый

И ковыряет в носу.

 

Ковыряй, ковыряй, мой милый,

Суй туда палец весь,

Только вот с эфтой силой

В душу свою не лезь.

 

я уж готов… я робкий…

Глянь на бутылок рать!

я собираю пробки —

Душу мою затыкать.

Сергей ЕСЕНИН.

 

 

Для грубых лёс нібы срэбра,

А мілым — сум ды бяда.

Мне больш нічога не трэба,

Нікога мне не шкада.

 

Сябе шкада мне самога,

Шкада бяздомных сабак.

Гэта прамая дарога

Мяне скіравала ў кабак.

 

Нашто ж сварыцца так, д’яблы?

Я сын краіны, як вы!

З нас кожны, пэўна, закладваў

Свае за чарку штаны.

 

Гляджу я млосна на вокны,

Туга на сэрцы і сквар.

Бягуць, у сонцы прамоклі,

Вуліца і тратуар.

 

За акном — хлопец саплівы.

Паветра подых палаў.

Хлопчык стаяў жа шчаслівы

І ў носе ўсё калупаў.

 

Калупай, калупай, мой мілы,

І палец сунь туды ўвесь,

Вось толькі з гэтакай сілай

У глыб душы ты не лезь.

 

Я ўжо гатовы… Ціхманы…

Глянь — спрэс бутэлькі ляжаць,

І коркі ўжо назбіраны —

Маю душу затыкаць.

Пераклад Андрэя КОЗЕЛА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.