Год культуры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2016_1

У суботу, 20 жніўня, несвіжанам і гасцям горада  будзе прадстаўлена канцэртная праграма “Адна ў нас калыска, зялёны край, славянская зямля” з удзелам  аматарскіх творчых калектываў Высакаліпскага сельскага дома  культуры. А ўмельцы гурткоў  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гэтай установы прадэманструюць свой талент на выставе “Тут не трэба шмат навукі, толькі  залатыя рукі”.

У нядзелю, 21 жніўня, на канцэртную праграму “Калі спявае душа, спяваем мы разам” запрашаюць аматары сцэны Лявонавіцкага СДК, Салтанаўшчынскага і Слаўкаўскага  сельскіх клубаў.

Канцэрты пройдуць у  гарадскім парку. Пачатак — у 15 гадзін.

Акрамя таго, у суботу агітбрыгада аўтаклуба запрашае на канцэртную праграму “Шчыра песняй мы вітаем вас”: у 12.00 — в. Лявонавічы, у 13.00 — в. Дубейкі, у 14.00 — в. Лазавічы, у 15.00 — в. Смалічы, 16.00 — в. Цякалаўшчына.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.