Год культуры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2016_1

У суботу, 27 жніўня, несвіжан і гасцей  горада чакае канцэртна-танцавальная праграма з  удзелам народнага ансамбля песні “Млечны шлях”, народнага вакальна-інструментальнага  ансамбля “Нясвіж” (кіраўнік Таццяна Казлова) Нясвіжскага  раённага цэнтра культуры. Народны клуб майстроў РЦК “Дыяменты Нясвіжскага краю” (кіраўнік Алена Івахніна) прадставіць выставу народнай творчасці “У прыгажосці — натхненне”.

У нядзелю, 28 жніўня, з канцэрт-най праграмай “Вітаем дарагіх сяброў і песняй звонкаю, і хлебам-соллю” ў райцэнтр прыедуць творчыя калектывы Астроўскага сельскага дома культуры. Умельцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гэтай установы прадставяць сваю выставу.

Мерапрыемства ў нядзелю стане закрыццём Дзён культуры ў летні перыяд. Развітаемся з цёплым сонечным жніўнем, а ў душы і сэрцы застануцца добрыя  сустрэчы з творчымі людзьмі Нясвіжчыны.

Канцэртныя праграмы запрашаюць усіх у гарадскі парк. Пачатак — у 15 гадзін.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.