… І падзякі гледачоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З кожным разам выступленне самадзейных артыстаў Нясвіжчыны па выхадных у парку набывае ўсё большую папулярнасць. Прычына простая: аматарскія калектывы сур’ёзна рыхтуюцца да адказных мерапрыемстваў, таму і вынік станоўчы. Гэта пацвердзілі  ў мінулую суботу і нядзелю выканаўцы з розных устаноў культуры. Так, выступоўцы з Высокай Ліпы, акрамя лірычных і вясёлых песень, прадэманстравалі і акрабатычны эцюд, пажадалі ўсім гледачам добрага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах. Дружнымі апладысментамі сустракалі гледачы выканаўцу папулярных твораў Аляксандра Герасімовіча.

У нядзелю пляцоўка была прадастаўлена аматарам самадзейнасці з Салтанаўшчыны, Слаўкава і Лявонавіч. Вялікая разнастайная праграма дазволіла паказаць розныя жанры: ад лірычнага да жартоўнага. Гучалі добра вядомыя і новыя песні, кожная з якіх знаходзіла дарогу да сэрца слухачоў. У прыватнасці, “Каліна-рабіна”, “І хто яго ведае”, “Дарыце каханне”, “Верыла, верыла”, “І ўсё-такі вальс”, “Жаночая дружба” і іншыя. Варта назваць некаторых салістаў: прыгожа спявалі Таццяна Шкода, Алена Мамчыц, Ядвіга Верамейчык, Эла Батурыцкая і іншыя. Развесялілі гледачоў гумарэскі,  маналог пра жанчын у выкананні Галіны Русак. Напрыканцы канцэрта несвіжанка Тамара Зубрыцкая, як удзячная глядачка, уручыла артыстам прыгожыя гладыёлусы. А потым да іх падышла турыстка з падмаскоўнага горада Ягор’еўска Эльвіра Голікава і шчыра сказала:

— Я вельмі ўдзячна вам за такі канцэрт, душэўныя песні. Мы, наогул, любім Беларусь, па магчымасці ахвотна сюды прыязджаем. І цяпер вернемся дамоў з такімі добрымі ўражаннямі.

Што ні кажыце, а прыемна чуць такія словы ад жыхаркі нашай усходняй суседкі Расіі. Значыць, недарэмна стараюцца  раённыя  артысты і заўжды прыносяць людзям радасць. Дарэчы, мы паведамілі Эльвіры    Голікавай, што падобныя канцэрты праводзяцца ў гонар сёлетняга Года культуры, і гэта яе таксама станоўча ўразіла.

Раіса ХВІР,

 г.Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.