Індывідуальны падыход — да кожнага абітурыента

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

381

Першых навучэнцаў на першы курс сёння залічвае Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа, адна з найстарэйшых у рэспубліцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі педагагічнага профілю. Аб запатрабаванасці ў моладзі прапанаваных кале-   джам спецыяльнасцей можна меркаваць па выніках набору.

Так, на 150 запланаваных месцаў у гэтым годзе абітурыенты падалі 239 заяў. На думку спецыялістаў, на іх выбар паўплываў станоўчы імідж кале-джа. Імкнучыся крочыць у нагу з часам, тут свята захоўваюць і памнажаюць традыцыі мінулага. Гісторыю сённяшняга каледжа ствараюць 447 навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесію па адной з пяці спецыяльнасцей, і 62 выкладчыкі, якія актыўна ўкараняюць сучасныя тэхналогіі ў адукацыйны працэс. Візітнай карткай каледжа сталі навуковае таварыства вучняў “Спасціжэнне”, народны аматарскі калектыў “Нясвіжскія лыжкары”, валанцёрскі атрад “Эра міласэрнасці”, педагагічны атрад “НесКо”.

Пра асаблівасці сёлетняй уступнай кампаніі карэспандэнту “НН” расказала дырэктар кале-джа Алена Жураўлёва:

— У гэтым годзе прыём вя-дзём па пяці спецыяльнасцях. Гэта спецыяльнасці педагагічнай накіраванасці: “пачатковая адукацыя”, “замежная мова”, “фізічная культура” і ўпершыню на базе нашага каледжа ідзе набор на “дашкольную адукацыю”, а таксама “турызм і гасцін-насць”, якая так прыйшлася даспадобы абітурыентам. Плануем набраць пяць груп па 30 чалавек, у кожнай з якіх будзе па 25 бюджэтных месцаў і 5 — платных. Сярэдні конкурс на бюджэтныя месцы склаў ад 1,4 чалавека на месца да 2,4. Найбольш запатрабаванай аказалася спецыяльнасць “фізічная культура” (2,4 чалавека на месца). Далей па рэйтынгу ідуць “дашкольная адукацыя”, “замежная мова”, “турызм і гасціннасць” і “пачатковая адукацыя”. На ўсе спецыяльнасці, акрамя “фізічнай культуры”, залічэнне праходзіць па сярэднім бале пасведчання аб базавай адукацыi. Прыемна, што ў нашых абітурыентаў ён не апускаецца ніжэй 7,1. А вось спартсменаў нашых чакаў яшчэ экзамен па фізічнай культуры, ім трэба было здаць 6 нарматываў. Папярэдне ў каледжы былі арганізаваны двухтыднёвыя падрыхтоўчыя курсы, бо многія нарматывы патрабуюць правільнага выканання, і ў абітурыентаў была магчымасць яшчэ раз успомніць і ўдакладніць тэхніку. Менавіта на гэтую спецыяльнасць ад юнакоў было пададзена больш за ўсё заяў — 32 з 60.

Рэгіянальна да нас паступаюць дзеці з усіх абласцей, але большасць хлопчыкаў і дзяўчынак, вядома — прадстаўнікі ста-лічнага рэгіёна. Лідзіруе па колькасці абітурыентаў наш раён, Слуцкі, Клецкі, Капыльскі, з іншых абласцей — Карэліцкі. Радуе, што большасць бацькоў не застаецца ўбаку, а прыязджае разам са сваімі дзецьмі ў каледж, падтрымлівае іх.

Пасяджэнне камісіі па залічэнні на бюджэтную форму навучання адбудзецца 5 жніўня, і ў гэты ж дзень мы назавём прозвішчы шчасліўчыкаў, якія да нас па-ступілі. Прыём дакументаў на платнае навучанне будзе завершаны 14 жніўня, пасяджэнне камісіі пройдзе 15 жніўня. Актуальную інфармацыю па ўступнай кампаніі можна знайсці і на нашым сайце ў інтэрнэце, таксама там апублікаваныя і вынікі іспыту па фізічнай культуры.

Сёлетні высокі конкурс, лічу, гэта вынік нашай плённай праф-арыентацыйнай работы. Пачынаючы з верасня мінулага года, нашы педагогі і навучэнцы наведвалі школы вобласці. Інфармацыю аб нашай установе мы рассылалі і на электронныя рэсурсы школ. Вялікую дапамогу ў гэтай справе таксама аказалі нашы выпускнікі, якія на сваіх працоўных месцах расказвалі школьнікам аб сваёй alma mater з цеплынёй і любоўю. Я і сама часта ездзіла на прафарыентацыйныя сустрэчы. А з лютага двойчы ў месяц у каледжы праводзіліся “дні адчыненых дзвярэй”, падчас якіх нас наведала шмат маладых людзей. Мы склалі банк даных нашых будучых абітурыентаў, да кожнага падыходзілі індывідуальна. Прыемна, што ніхто з іх не перадумаў па-ступаць у нашу ўстанову.

Аксана ГРОХ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.