Моладзь ідзе ў палітыку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выборы

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падводзіць вынікі па назіранні за рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты. Цяпер у краіне акрэдытавана больш за 800 назіральнікаў ад БРСМ. Чым можа зацікавіць юнакоў і дзяўчат палітыка, расказаў другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч:

— У нас ёсць падрыхтаваныя людзі, якія актыўна ўключыліся ў работу. У склад участковых выбарчых камісій увайшлі 3490 прадстаўнікоў БРСМ. У 90 са 110 акруговых камісій і ў 6 з 7 тэрытарыяльных камісій працуюць прадстаўнікі нашай маладзёжнай арганізацыі.

Для таго, каб моладзь актыўней уключалася ў выбарчы працэс, БРСМ запусціў праект «Адкрыты дыялог». Гэта магчымасць для кандыдатаў сумесна са сваімі выбаршчыкамі абмяркоўваць праблемныя пытанні. У «Адкрытым дыялогу» можа паўдзельнічаць кожны, быць бліжэй да сваёй аўдыторыі дапамагаюць сучасныя тэхналогіі.

Мы плануем трансляваць пэўную частку нашых «Адкрытых дыялогаў» у мабільны дадатак «Перыскоп». У ім назіраць за абмеркаваннямі змогуць не толькі тыя людзі, якія непасрэдна прысутнічаюць у памяшканні, але і карыстальнікі інтэрнэт-сетак.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.