На чарзе — ворыва і сяўба

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

сейловичи_навоша

На палях ААТ “Сейлавічы” ўборку завяршылі яшчэ 4 жніўня, амаль два тыдні таму справілі дажынкі. Але гарачая пара на гэтым не закончылася, тут спяшаюцца падрыхтаваць палі пад сяўбу азімых.

Лічбы сёлетняга жніва наступныя: у гаспадарцы намалацілі амаль 6580 тон збожжа з 1330 гектараў. Сярэдняя ўра-джайнасць  склала 49,5 ц/га. Лепшы паказчык быў у азімага трыцікале — у сярэднім 65 ц/га. Не паспелі ў гаспадарцы падвесці вынікі ўборкі, як ужо ўзяліся працаваць на ўраджай будучага года. Пасля таго, як з палёў звязуць салому, пачнуць сеяць азімыя.

— Частку саломы мы здрабнілі адразу, — расказвае галоўны аграном Юрый Андрэйчук, — астатнюю на плошчы 1200 га неабходна спрасаваць і звезці. Працуюць тры прэсы, якія за дзень прыбіраюць салому на плошчы 30 га. На прэс-падборшчыках ПРФ-180 Яўген Таратута і Сяргей Любка цюкуюць па 100-120 рулонаў у дзень. 300 рулонаў у дзень выдае Уладзімір Якавец на прэс-падборшчыку “Krone”.

Тым часам два трактары занятыя ў нас на ворыве пад азімую свірэпіцу і азімы рапс, люцэрну. Уладзімір Астроўскі на “Фэндце” з 9-корпусным абаротным плугам “Rabe” і Мікалай Кісун на “Беларус-3022” з 8-корпусным плугам “Оvlac” узворваюць па 20 — 25 гектараў за дзень кожны. Дзмітрый Ванагель на МТЗ-1221 з агрэгатам “Сулка-С80” пад гэтыя культуры ўносіў фосфарныя і калійныя ўгнаенні.

Сеяць люцэрну і свірэпіцу пачалі яшчэ на мінулым тыдні. У аўторак з шасцімятровай сеялкай “Amazone Cirrus” у поле выйшаў Анатоль Навоша (на здымку), а ў суботу ён ужо закончыў сяўбу гэтых культур. Пасевы люцэрны занялі ў нас плошчу ў 72 га, свірэпіцы — 100 га. У нядзелю Анатоль Навоша прыступіў да сяўбы азімага рапсу і на раніцу 23 жніўня яго пасеяна 65 гектараў.

Паралельна ў гаспадарцы вядзецца корманарыхтоўка. Уладзімір Праневіч і Вячаслаў Хвіцька на касілках “Pottinger” косяць люцэрну, канюшыну і цімафееўку. На падборы зялёнай масы — Генадзь Бярнадскі на камбайне “КЗР-10”. Уладзімір Пяцігор, Аляксандр Шульга, Вадзім Турко і іншыя задзейнічаны на адвозцы. З сумесі гэтых траў закладваецца чарговая сянажная траншэя. Усяго ў таварыстве сёлета назапашана 4821 тона сенажу.

Аксана ГРОХ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.