На першамайскіх палетках

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Звяно  ў складзе Юрыя  Гур’янава  і Аляксандра Лейбука (справа  налева) на раніцу  2 жніўня  дапрацавала 4700 тон збожжа

Звяно ў складзе Юрыя Гур’янава і Аляксандра Лейбука (справа налева) на раніцу 2 жніўня дапрацавала 4700 тон збожжа

Як праходзяць гарачыя ў прамым і пераносным сэнсах дні хлебаробаў ЗАТ “1 Мая”, якія тэмпы ўборкі і хто яе лідары, даведвалася карэспандэнт “НН”.

— Цёплае надвор’е некалькіх дзён было нам як раз на руку — раней выводзілі тэхніку ў поле і працавалі дапазна, — адзначае галоўны аграном таварыства Анатоль Міхлай. — Аднак дажджы ўносяць у ход уборкі свае карэктывы. Стараемся не марнаваць часу: на 2 жніўня збожжавыя ў нас абмалочаны на 80 % плошчаў, у засекі засыпана амаль 8800 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 55,2 ц/га. Сёлета наш клін складаў 1979 гектараў: азімай пшаніцай было засеяна 800 га, ячменем — 640 га, трыцікале — 300 га, аўсом — 40 га, зернебабовыя культуры занялі 199 га.

На жніве ў гаспадарцы задзейнічана 13 камбайнаў і 13 грузавых аўтамабіляў. першым у гаспадарцы ў спаборніцтве па паказчыках намалотаў ідзе  камбайнер Віктар Арэхва. На камбайне “Лексіён-580” ён намалаціў 1001 тону збожжа. Значны ўклад у папаўненне засекаў гаспадаркі ўносяць і экіпажы ў складзе Сяргея і Алёны Галабурда, Сяргея і Яўгена Піваварэвіч, Дзмітрыя і Аляксандра Мамчыц.

Стараннасць і працавітасць дэманструюць вадзіцелі Анатоль Макаўчык, Васіль Галуза, Мікалай Верамейчык, Барыс Руснак, Андрэй Мамчыц.

Дапрацоўваецца зерне на зернесушыльных комплексах у Салтанаўшчыне і Лявонавічах.

На сучасных збожжасушылках зерне да неабходных стандартаў даводзяць звенні аператараў Юрыя Гур’янава і Аляксандра Лейбука, Юрыя Кірычэнкі і Івана Рымашэўскага, Івана Янушчыка і Аляксандра Раманчука, Сяргея Юнкевіча і Дзмітрыя Міхалені і іншых.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.