На тэму дня

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пад кіраўніцтвам старшыні Нясвіжскага  райвыканкама Івана Крупко прайшла раённая нарада па  падвядзенні вынікаў работы ў жывёлагадоўлі за 7 месяцаў 2016 года, пытаннях корманарыхтоўкі, падрыхтоўкі да зімовага ўтрымання жывёлы, падрыхтоўкі да сяўбы азімых, а таксама па ўборцы і перапрацоўцы цукровых буракоў. На ёй прысутнічалі кіраўнікі і ўсе галоўныя  спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, райсельгасхарчу і адпаведных раённых службаў.

Аб патрэбнасці сельгаспрадпрыемстваў у травяністых кармах, забяспечанасці фуражным  збожжам і бялковай сыра-вінай расказаў начальнік аддзела па арганізацыі вытворчасці і  перапрацоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі райсельгасхарчу Станіслаў Капытка. Ён таксама  праінфармаваў прысутных аб сітуацыі ў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі. Дакладчык падкрэсліў, што пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў раёне складае 65704 галавы, тэмп росту да 7 месяцаў 2015 года — 102,7 %. У т.л. вырасла колькасць кароў, іх цяпер налічваецца 16791. Свіней у сельгас-прадпрыемствах налічваецца 71695 — 98,8 % да мінулагодняга.

Валавая вытворчасць малака дасягнула 74420,2 т — 105,2 % да леташняга ўзроўню. Найбольшую прыбаўку далі ААТ “Лань-Нясвіж” (тэмп росту — 117,8 %), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (108,1 %), ААТ “Юшавічы” (107,4 %). Вырасла прадуктыўнасць дойнага статка. Надой на 1 фуражную карову дасягнуў 4411 кг малака (+179 кг). Самы высокі ён у СВК “Агракамбі-нат Сноў” — 5919 кг (+174 кг), у СВК “Гарадзея” — 4933 кг (+ 35 кг), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 4690 кг (+115 кг). Найбольшай прыбаўкі ў надоях на карову дабіліся ААТ “Лань-Нясвіж” (+446 кг), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (+338 кг), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (+268 кг). Таварнасць малака па раёне засталася на тым жа ўзроўні — 91,1 %. Самая высокая яна ў “Новым жыцці” — 94 %, па 93,2 % — у “Нясвіжскіх Астроўках” і “Снове”.

Аб’ём вытворчасці (вырошчвання) жывёлы і птушкі  дасягнуў за 7 месяцаў 25099 т, тэмп росту — 103,9 %. Галоўным пастаўшчыком  мяса з’яўляецца, безумоўна, “Сноў” — 15595,9 тоны, тэмп росту  да леташняга ўзроўню — 104 %. 2614,3 тоны атрымалі яго ў ААТ “Лань-Нясвіж”, пры тэмпе росту 103,9 %. А найбольшага прыросту  дабіліся жывёлаводы сортавыпрабавальнай станцыі — на 13,8 %, ААТ “Грыцкевічы” — на 13,5 %, ААТ “17 верасня” — на 10,4 %.

Дабівацца такіх прыкметных зрухаў дапамагае інтэнсіўны  шлях вя-дзення галіны. Па раёне сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на вырошчванні  і адкорме дасягнула 788 грамаў, вырасшы на 2 грамы ў параўнанні з леташнім. У агракамбінаце “Сноў” яна склала 927 г (+31 г), у сортавыпрабавальнай станцыі — 913 г (+50 г), у “Гарадзеі” — 878 г (+ 11 г), у “Новым жыцці” — 858 г (+ 2 г), у “Грыцкевічах” — 807 г (+18 г).

Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе свіней па раёне — 710 грамаў, яно стала на 30 грамаў большым за леташні ўзровень. Працаўнікі сноўскага свінагадоўчага  комплексу давялі гэты паказчык да 772 грамаў (+ 20 г да 7 мес. 2015 г). Прыкметны рывок  зрабілі свінаводы “Сейлавіч”: плюс тут склаў 205 грамаў, а прывага 1 галавы ў суткі — 709 г.

Указваліся і недахопы, упушчэнні ў рабоце асобных гаспадарак, дзе знізілася прадуктыўнасці жывёлы.

Выконваючая абавязкі галоўнага ветэрынарнага  ўрача раёна Вольга Праскурава зрабіла даклад аб непрадукцыйным выбыцці жывёлы ў гаспадарках. Аб сітуацыі ва ўзнаўленні статка расказала дырэктар райплемстанцыі  Раіса Гурына. Начальнік ад-дзела раслінаводства райсельгасхарчу Аляксандр Праскураў асвятліў ход  сяўбы шматгадовых траў, азімага рапсу і перазалужэння лугавых угоддзяў.

Пасля пленарнага пасяджэння пачалася практычная частка нарады. Яе ўдзельнікі пабывалі на палях ЗАТ          “1 Мая”, ААТ “Лань-Нясвіж”, “Новае жыццё”, “17 верасня”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ДП “ЭБ “Свеклавічная” і СВК “Гарадзея”. Паглядзелі сяўбу        азімага рапсу, вырошчванне  траў.      У прыватнасці, у “Гарадзеі” пасля чацвёртага  ўкосу адрастае райграс аднагадовы, дакладней, сумесь яго трох відаў. Пераняўшы вопыт у літоўцаў, у гаспадарцы навучыліся вырошчваць гэтую злакавую траву, убіраць яе ў самыя  аптымальныя тэрміны і нарыхтоўваць сянаж.У “Снове”     прадэманстравалі настройкі пасяўных агрэгатаў у палявых умовах. На МТФ “Завітая” пазнаёміліся з ходам падрыхтоўкі памяшканняў да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы.

Пры абмеркаванні надзённых пытанняў АПК ставіліся задачы далейшага нарошчвання аб,ёмаў вытворчасці, зніжэння затрат. Так, старшыня райвыканкама Іван Крупко падкрэсліў, што трэба дабівацца сярэднясутачнай прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме не ніжэй за 950 грамаў,  на  свінакомплексах яна не павінна быць ніжэй 650 г,  на таварных фермах — не ніжэй 570 г. Малака ў суткі ад  кожнай каровы неабходна надойваць не меней  за 20 літраў. Вялікую ўвагу надалі непрадукцыйнаму выбыццю маладняку буйной рагатай жывёлы. Каб знізіць яго, пастаўлена задача свое-часовай апрацоўкі маладняку, яго вакцынацыі. Апошнім часам у рэспубліцы ўкараняецца ідэнтыфікацыя жывёлы. Маладняк атрымлівае індывідуальны вушны нумар са штрых-кодам, і спецыялісты па ім адследжваюць кожную жывёліну — ад нараджэння  да забою на мяса. У нашым раёне справа гэта адладжана, яе трэба безагаворачна працягваць. Ішла размова і аб дарагой бялковай сыравіне ў рацыёнах кармлення жывёлы, што адбіваецца на сабекошце прадукцыі. Каб знізіць затраты, трэба запасацца бялкамі ўласнай вытворчасці. Як альтэрнатыва пакупным кармам — рапсавы шрот. Таму большую ўвагу  варта надаваць вырошчванню рапсу, люцэрны  і канюшыны.

Неабходна таксама разлічыць у кожнай гаспадарцы патрэбнасць жамерын і патакі, якія будуць завозіцца з Гарадзейскага цукровага  камбіната, стварыць запас рулонных жамерын для жывёлагадоўчых комплексаў.

Актуальным было і пытанне, якое ўдзельнікі нарады абмеркавалі на цукровым камбінаце — аб уборцы і нарыхтоўцы цукровых  буракоў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.