НОВЫЯ СТАРОНКІ СУПРАЦОЎНІЦТВА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Мінску адбылося другое пасяджэнне Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Бакі адзначылі, што работа камітэта з’яўляецца значнай для прасоўвання беларуска-кітайскага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Сустаршынёй камітэта з беларускага боку выступіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў, з кітайскага — член Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая, сакратар палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Мэн Цзяньчжу. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу, што сяброўскія адносіны паміж Беларуссю і Кітаем актыўна і плённа развіваюцца на працягу 24 гадоў: «Сумеснае будаўніцтва праекта «Эканамічны пояс «Шаўковы шлях» адкрывае перад намі шэраг новых фарматаў шматбаковага сумеснага ўзаемадзеяння на еўрапейскім кантыненце. Мы бачым перспектывы супрацоўніцтва ў фармаце «16+1»: краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы плюс Кітай. Далучэнне Беларусі да ўдзелу ў гэтым фармаце дасць новыя магчымасці для нашага ўзаемадзеяння».

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.