Поўняцца траншэі сенажом

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

000049_531299_big

СВК “Агракамбінат Сноў” даведзена заданне назапасіць сёлета для жывёлы 26 тысяч тон сенажу, 55 тысяч тон сіласу, 2 тысячы тон сена. Сенажу ўжо ёсць 98 % ад неабходнага, сена — 64 %. Запас кармоў папаўняецца з трэцяга ўкосу траў, які  ў гаспадарцы  ўжо падыходзіць да канца. На касьбе траў у гэтыя дні  заняты механізатары Віктар Карповіч, Андрэй Ярашэвіч і Андрэй Вялічка. На здрабненні — Андрэй Дамінікоўскі (на здымку), Дзмітрый Заяц і Аляксей Заяц. Працуюць усе добрасумленна, з “агеньчыкам”.

На адвозку правяленай масы  штодзённа занараджваецца 15-16  транспартных адзінак. З траў трэцяга ўкосу запоўнены сянажныя траншэі каля фермаў “Хвоева” і “Новы Сноў”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.