Растуць запасы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

на зиму трактор

Па стане на 23 жніўня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у гаспадарках раёна нарыхтавана 6649 тон сена           (63,3 % да задання), 139075 тон сенажу (86,4 %), 1424 т сіласу (0,5 %).

Найбольшую колькасць сена назапасілі ў СВК “Агракамбінат Сноў” — 1424 т, СВК “Гарадзея” — 1061 т, ААТ “Юшавічы” — 804 т. З даведзеным заданнем справіліся ААТ “Новае жыццё”, “Лань-Нясвіж”, СВК “Гарадзея”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”.

Найбольшая колькасць сенажу закладзена ў СВК “Агракам-бінат Сноў” — 29976 т (115 % да задання), СВК “Гарадзея” — 16950 т (106 %), ААТ “Новае жыццё” — 12677 т (89 %), ААТ “Лань-Нясвіж” — 12639 т (115 %).

На 1 умоўную галаву жывёлы ў раё-не ёсць 9,39 ц  кармавых адзінак. 19,18 ц к.адз. нарыхтавалі ў ААТ “Лань-Нясвіж”, 12,55 ц — у “Новым жыцці”, 11,26 ц — у сортавыпрабавальнай станцыі, 9,8 ц — у “Гарадзеі”.

У сельгаспрадпрыемствах працягваецца ўборка траў трэцім укосам.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.