Трэці ўкос траў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

трава

Сельгаспрадпрыемствы раёна вядуць трэці ўкос траў.

Усяго на корм жывёле па стане на 9 жніўня назапашана 5282 тоны сена. У апошні  дзень, 8 жніўня, яго нарыхтавана 32 т — у СВК “Агракамбінат Сноў”. У гэтай гаспадарцы маюць такога корму больш за  іншых — 1048 т. 841 т сена закладзена ў СВК “гарадзея”, 555 т — у ААТ “Юшавічы”, 528 т — у ААТ “Лань-Нясвіж”. З даве-дзеным заданнем паспяхова справіліся ДСГУ “Нясвіж-ская сортавыпрабавальная  станцыя” (135 %), ААТ “Лань-Нясвіж” (106 %). Набліжаюцца да 100-працэнтнага ўзроўню  ААТ “Новае жыццё”, “Грыцкевічы” і СВК “Гарадзея”.

Сенажу ўсяго па раёне закладзена 117371 тона. У тым ліку за апошні дзень  — 961 т: закладку вялі “Агракамбінат Сноў” (780 т), “Грыцкевічы” (150 т), “Сейлавічы” (31 т). Найбольшую колькасць сенажу нарыхтавалі сёлета ў “Снове” — 24137 т (93 % да задання), у “Гара-дзеі” — 15380 т (96 %), у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 12452 т (78 %), у ЗАТ “1 Мая” — 10420 т (65 %), у ААТ “Новае жыццё” — 9975 т (70 %).

Зернесенажу ўсяго ёсць 2837 тон. Яго заклалі ААТ “Новае жыццё” (1129 т), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (652 т), ААТ “17 верасня” (625 т), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (430,6 т).

Сіласу закладзена 1424 т: у т.л. 532 т — у “1 Мая”, 506 т — у “Сейлавічах”, 387 т — у “Лань-Нясвіж”.

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў раёне нарыхтавана ў сярэднім  7,95 ц кармавых адзінак. Найбольш — у ААТ “Лань-Нясвіж” (15,29 ц), у ААТ “Новае жыццё” (10,22 ц), у Нясвіжскай  сортавыпрабавальнай  станцыі (9,84 ц), у СВК “Гарадзея” (8,77 ц).

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.