У БЛІЖЭЙШЫМ ФАРМАЦЕ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Рабочыя паездкі Прэзідэнта па рэгіёнах краіны набылі новы фармат. «Больш пільна, уважліва вывучыць сітуацыю на месцах», — так патлумачыў задуму гэтых паездак сам Кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы пры гэтым, што падставай для правядзення нарад з выездам у рэгіёны служаць не нейкія надзвычайныя абставіны. «На кожным месцы мяне цікавіла тая ці іншая праблема, — сказаў Прэзідэнт. — Кантраляваць выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы, якія прапісаны ў «Матрыцы задач для вертыкалі ўлады», я буду пастаянна. Хачу проста папярэдзіць, нікога ні ў якім разе не запалохваючы: усе рашэнні, якія я прымаю тут на месцы, павінны няўхільна выконвацца, чаго б гэта ні каштавала — і ўраду, і губернатару, і кіраўнікам прадпрыемстваў». Не менш важная падстава быць на месцах, паводле слоў Прэзідэнта, — кантроль за ходам работ, якія праводзяцца. «Я разумею, што кожны губернатар і старшыня райвыканкама знойдуць, што паказаць. Але калі я буду глядзець толькі на прыгожае, то ўсё, што за кадрам застанецца, можа не атрымаць свайго развіцця», — заўважыў Кіраўнік дзяржавы. Рабочыя  паездкі ў новым фармаце ён ажыццявіў у Гродзенскую і Брэсцкую вобласці.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.