У лідарах

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

надои

“Сельская газета” апублікавала вынікі работы жывёлаводаў краіны за студзень — чэрвень 2016 года. Па прадуктыўнасці дойнага статка Нясвіжскі раён трымае першае  месца. Ад кожнай фуражнай  каровы ў сярэднім атрымана па  3762 кг малака. На другім месцы — Гродзенскі раён (3606 кг), на трэцім — Дзяржынскі  (3488 кг). Сярэдні надой па Мінскай вобласці — 2549 кг, па рэспубліцы — 2424 кг.

Сярэднясутачная прывага адной галавы буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме ў працаўнікоў ферм Нясвіжчыны таксама самая высокая — 789 грамаў. Услед ідуць Гродзенскі — 776 г — і Мазырскі — 756 г — раёны.

З 713 грамамі сярэднясутачнай прывагі на вырошчванні і адкорме свіней наш раён падзяліў чацвёртае месца з Ляхавіцкім. У першай тройцы — Чашніцкі (893 г), Валожынскі (810 г) і Жабінкаўскі (721 г) раёны.

Сярод 80 комплексаў па вырошчванні  і адкорме буйной рагатай жывёлы  СВК “Гарадзея” знаходзіцца на 9 месцы. Прырост жывой масы  на 1 сярэднюю галаву  з пачатку года тут склаў 168,56 кг. ЗАТ “1 Мая” стаіць на 22 месцы. у ім прырост жывой масы на адну сярэднюю галаву буйной рагатай жывёлы — 146,96 кг. На першым месцы — ААТ “Старыца-Агра” Капыльскага раёна (197,35 кг), на 2-м — СВК “Алекшыцы” Бераставіцкага  (188,82 кг), на трэцім — СВК “Васілішкі” Шчучынскага раёна (185,70 кг). Па рэспубліцы гэты паказчык склаў 135,43 кг.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.