У ліку лепшых

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Удзельнікі велапрабегу ўсклалі жывыя кветкі да помніка  герою Савецкага Саюза Алене Колесавай

Удзельнікі велапрабегу ўсклалі жывыя кветкі да помніка
герою Савецкага Саюза Алене Колесавай

Каманда Нясвіжскага райвыканкама перад стартам

Каманда Нясвіжскага райвыканкама перад стартам

У мінулую суботу ў Крупскім раёне прайшоў абласны  велапрабег, прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне. Каманду Нясвіжскага раёна ўзначаліў старшыня  райсавета  дэпутатаў Валерый Лазюк.  Пасля ўскладання кветак  да помніка герою Савецкага Саюза А.Ф. Колесавай   спартсмены рухаліся  ад цэнтральнай плошчы  Крупак да возера Сялява.  Велапрабег працягласцю  35 кіламетраў  з прыпынкамі  ў вёсках Худаўцы і Прошыка фінішаваў у зоне  адпачынку  «Камсамольскі бераг».

У веласіпедным туры прынялі ўдзел кіраўніцтва аблвыканкама, работнікі структурных падраздзяленняў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і абласных ведамасных арганізацый, кіраўніцтва райгарвыканкамаў. Праграмай мерапрыемства было прадугледжана правядзенне разнастайных спартыўных конкурсаў. Усе жадаючыя маглі праверыць свае сілы ў спаборніцтвах па паркавым валейболе, дартсе, фігурным ваджэнні веласіпеда, у конкурсах «Кіданне валёнка»,  «Хто хутчэй на мятле?» і іншых.

Удзельнік велапрабегу — начальнік аддзела арганізацыйна- кадравай работы райвыканкама Вольга Мышалава

Удзельнік велапрабегу — начальнік аддзела арганізацыйна-
кадравай работы райвыканкама Вольга Мышалава

Адзін з лепшых вынікаў паказалі несвіжане  ў гумарыстычных спаборніцтвах  па кіданні валёнкаў

Адзін з лепшых вынікаў паказалі несвіжане
ў гумарыстычных спаборніцтвах па кіданні валёнкаў

Абласны веласіпедны тур праводзіўся з мэтай папулярызацыі веласіпеднага спорту і прапаганды здаровага ладу жыцця ў Мінскай вобласці, арганізацыі вольнага часу працоўных і далучэння іх да рэгулярных заняткаў фізічнымі практыкаваннямі.

Дарэчы, трэба адзначыць, што каманда Нясвіжскага раёна стала адной з лепшых на спаборніцтвах. Другое месца па валейболе і першая пазіцыя па фігурным ваджэнні веласіпеда падчас узнагароджання прымусілі пляскаць у далоні ўсіх сабраўшыхся.

Капітан каманды па валейболе, старшыня Ліпскага сельскага Савета дэпутатаў  Наталля Карпач атрымлівае прыз  за другое месца з рук галоўнага суддзі

Капітан каманды па валейболе, старшыня Ліпскага сельскага Савета дэпутатаў
Наталля Карпач атрымлівае прызза другое месца з рук галоўнага суддзі

На прыпынку

На прыпынку

Напружаны момант валейбольнага матча.  На падачы — каманда Нясвіжскага раёна

Напружаны момант валейбольнага матча. На падачы — каманда Нясвіжскага раёна

Нясвіжскі асілак удзельнічае ў спаборніцтвах

Нясвіжскі асілак
удзельнічае ў спаборніцтвах

Удзельнік

спаборніцтваў

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.