З бурачных плантацый — на цукровы камбінат

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Зладжана працуе калектыў Гарадзейскага  буракапрыёмнага пункта на ўкладцы караняплодаў у кагаты. У ліку вопытных майстроў сваёй справы — аператар бурта- ўкладачнай машыны Віктар Гаўрык. На камбінаце ён працуе ўжо 23 гады, з іх 13 — на буракапрыёмным пункце

Зладжана працуе калектыў Гарадзейскага буракапрыёмнага пункта на ўкладцы караняплодаў у кагаты. У ліку вопытных майстроў сваёй справы — аператар бурта- ўкладачнай машыны Віктар Гаўрык. На камбінаце ён працуе ўжо 23 гады, з іх 13 — на буракапрыёмным пункце

У рабочым календары

працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна — новая адметная падзея: у аўторак,

23 жніўня, ААТ “Новае жыццё” пачало ўборку цукровых

 буракоў у раннія тэрміны.

Як заўсёды, гэта работа

даручана механізатару Дзмітрыю Юрашчыку. Галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл

Канановіч расказаў,

што пачалі копку салодкага кораня з больш “цяжкага” поля, засмечанага месцамі цвітухай. Таму ў першы дзень было ўбрана толькі 

8 гектараў, на добрых

плантацыях механізатар

звычайна дае 10-12 гектараў. Ураджайнасць на засмечаных участках складае 460 — 470 ц/га,

на чыстых —

да 550 ц/га.

Уваходны кантроль за якасцю  буракоў,  што паступаюць на камбінат, уважліва ажыццяўляюць  у сыравіннай лабараторыі. На фота — лабарант лініі  вызначэння забруджанасці Іна Ярашэвіч.  Яна працуе  на сучасным  камп’ютарным абсталяванні, якое вызначае  важныя паказчыкі —  забруджанасць і цукрыстасць караняплодаў

Уваходны кантроль за якасцю буракоў,
што паступаюць на камбінат, уважліва ажыццяўляюць
у сыравіннай лабараторыі. На фота — лабарант лініі вызначэння забруджанасці Іна Ярашэвіч. Яна працуе на сучасным камп’ютарным абсталяванні, якое вызначае важныя паказчыкі — забруджанасць і цукрыстасць караняплодаў

На наступны ж дзень ля бурачных буртоў у “Новым жыцці” запрацавала буракапагрузачная машына “Мыш” цукровага камбіната, і напоўненыя буракамі самазвалы накіраваліся на Гарадзейскі буракапрыёмны пункт.

Вось і пачаўся на цукровым камбінаце новы сезон прыёмкі сыравіны. Да яго рыхтаваліся, як належыць. Добраўпарадкавалі кагатнае поле, адрамантавалі буртаўкладачныя машыны. Начальнік Гарадзейскага буракапрыёмнага пункта Алег Корсак паведаміў, што да работы гатовы ўсе 9 буртаўкладчыкаў, а ў верасні атрымаюць яшчэ адзін.

Сёлета план нарыхтоўкі сыравіны  цукровым камбінатам — 1 мільён тон: 500 тысяч — дзяржзаказ, столькі ж — па прамых дагаворах. Але намеснік дырэктара  па сыравіне Ігар Абрамовіч упэўнены, што каранёў бу-дзе болей. Ён пабываў у гаспадарках сваёй зоны і пераканаўся, што ўраджай цукровых буракоў чакаецца добры.

Услед за ААТ “Новае жыццё” капаць салодкае карэнне пачалі ў ААТ “Грыцкевічы”. На днях плануюць выйсці снаўчане. А на Гарадзейскі буракапрыёмны пункт тым часам дастаўляюць сыравіну і з іншых раёнаў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.