З удзячнасцю за працу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Узнагароды за працу атрымалі прадавец НРГУП “Магазін № 10” Юлія Мірановіч, загадчык вытворчасці кафэ “Чабарок”   Людміла Лобан, прадавец крамы “Універмаг” КГУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа” Рэгіна Самахвал, таваразнаўца і прадавец НРГУП “Магазін № 10” Марыя Вяршэня і Наталля Сарока, загадчык цэнтральнага склада ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”  Аляксандр Кухта, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людміла Вітко  і бухгалтар Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Леакадзія Чурак

Узнагароды за працу атрымалі прадавец НРГУП “Магазін № 10” Юлія Мірановіч, загадчык вытворчасці кафэ “Чабарок”
Людміла Лобан, прадавец крамы “Універмаг” КГУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа” Рэгіна Самахвал, таваразнаўца і прадавец НРГУП “Магазін № 10” Марыя Вяршэня і Наталля Сарока, загадчык цэнтральнага склада ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”
Аляксандр Кухта, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людміла Вітко
і бухгалтар Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Леакадзія Чурак

У мінулую пятніцу падчас чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта шэрагу работнікаў Нясвіжчыны былі ўручаны ўзнагароды рэспубліканскага і абласнога ўзроўню. Узнагароджванне правёў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч.

Так, за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё і павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь была ўручана старшыні  СВК “Гарадзея” Мікалаю Салаўю.

Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у грамадска-палітычнае развіццё Мінскай вобласці былі адзначаны старшыня Нясвіж-скага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Майсеня, старшыня Нясвіжскага сельвыканкама Анатоль Жураўскі, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людміла Вітко, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Нясвіжскага райвыканкама Вольга Мышалава і бухгалтар Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Леакадзія Чурак. Па-дзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўручана Аляксандру Кухту, загадчыку цэнтральнага склада ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”.

Ганаровую грамату Мінабл- выканкама Уладзімір Гурыновіч  уручае Вользе Мышалавай

Ганаровую грамату Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч
уручае Вользе Мышалавай

Завяршылася серыя ўзнагароджанняў ушаноўваннем прадстаўнікоў гандлю. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё галіны і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў гандлю — ганаровымі граматамі Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь узнагароджаны загадчык вытворчасці кафэ “Чабарок” КГУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа” Людміла Лобан, дырэктар ПГУП “ПрадЮМАС” Аляксандр Юхнэль, прадаўцы 6 разраду НРГУП”Магазін № 10” Ганна Курдун і Наталля Сарока. Ганаровай граматай упраўлення гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама — таваразнаўца 1 катэгорыі і прадавец 5 разраду НРГУП “Магазін № 10” Марыя Вяршэня і Юлія Мірановіч, прадавец 6 разраду крамы “Універмаг” КГУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа” Рэгіна Самахвал.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.