Заўсёды напагатове

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

054

Камандзір аддзялення і вадзіцель ПАВЧ № 14 аг. Сноў РАНС прапаршчыкі ўнутранай службы Артур Смаршчок і Генадзь Антановіч (справа налева)

Вось і закончылася на Нясвіжчыне жніво.

Уборачная была гарачай парой не толькі для аграрыяў, але і для выратавальнікаў. Супрацоўнікі ПАВЧ № 14 аг. Сноў РАНС неслі ўзмоцненае дзяжурства на палетках СВК “Агракамбінат Сноў”. З раніцы да позняга вечара збожжаўборачная тэхніка рухалася ў суправаджэнні пажарнай аварыйна-выратавальнай машыны.

— У гаспадарцы працавалі чатыры звяны збожжаўборачнай тэхнікі, — расказвае камандзір аддзялення ПАВЧ № 14 аг. Сноў прапар-шчык унутранай службы Артур Смаршчок, — з якімі ў абавязковым парадку дзяжурыла наша машына альбо прыстасаваная для тушэння пажару тэхніка агракамбіната. Працоўны дзень у нас падчас уборачнай кампаніі пачынаўся і заканчваўся разам з механізатарамі. Сонечнае надвор’е, з аднаго боку, дапамагала аграрыям, з другога — дадавала клопатаў. У 30-градусную спякоту вузлы і агрэгаты камбайна значна награваюцца. На жняярку намотваецца салома, а гэта можа прывесці да ўзгарання. Таму камбайнеры па некалькі разоў на дзень ачышчалі збожжаўборачныя машыны.

Супрацоўнікі ПАВЧ асаблівую ўвагу надавалі выкананню супрацьпажарнага рэжыму, недапушчэнню курэння, а таксама ўкамплектаванасці тэхнікі супрацьпажарнымі сродкамі і, вядома, ведам работнікаў, як дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі. На збожжавай ніве агракамбіната не было зафіксавана ні адной надзвычайнай сітуацыі.

Аксана ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.