Завяршылі ўборку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Першынство ў гаспадарцы ўтрымлівае экіпаж у складзе  старшага камбайнера Аляксандра Сукалы і камбайнера  Алега Шукана (злева направа). На камбайне «Мега-360» яны ўбралі 252,1 га, намалацілі 1282,2 тоны збожжа ў фізічнай вазе

Першынство ў гаспадарцы ўтрымлівае экіпаж у складзе
старшага камбайнера Аляксандра Сукалы і камбайнера
Алега Шукана (злева направа). На камбайне «Мега-360» яны ўбралі 252,1 га, намалацілі 1282,2 тоны збожжа ў фізічнай вазе

Сёлета ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” пад збожжавыя і зернебабовыя культуры было адведзена 1369 га пасяўных плошчаў, з якіх 320 га займала азімая пшаніца, 408 га — азімае трыцікале, 486 га — ячмень, 15 га — авёс і 140 га — зернебабовыя.

— Каб не дапусціць страт, максімальна выкарыстоў-валі кожны пагодлівы дзень, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Грох. — Жніво распачалі 16 ліпеня, а вось закончыць яго 3 жніўня перашкодзіў ранішні дождж, тэхніка выйшла ў поле толькі пасля абеду, а апошнія 15 гектараў абмалочвалі ў чацвер. Валавы збор збожжа склаў 6708 тон, сярэдняя ўраджайнасць — 49 ц/га, праўда, гэта менш мінулагодняга. Сёлета, як заўсёды, сяўбу правялі ў аптымальныя тэрміны, своечасова арганізавалі падкорм-ку пасеваў мінеральнымі ўгнаеннямі і хімабарону раслін ад пустазелля і хвароб, але пасевы яравых збожжавых культур, якія ў гаспадарцы займалі 47 % плошчаў, вельмі высушыла. Мацней пацярпелі палі з супясчанымі і пясчанымі глебамі. У гаспадарцы практычна не было ападкаў два месяцы, у маі і чэрвені стаяла неймаверная гарачыня. Дождж пайшоў толькі ў ліпені, падняў пасевы кукурузы, цукровых буракоў і травы. Таму так і атрымалася, што на палях з яравым ячменем намалочвалі 36 цэнтнераў з гектара, а на азімым трыцікале — 63,8 цэнтнера.

Механізатар ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Віталь Манулік у час уборачнай працуе  на трактары МТЗ-1523 з прэс-падборшчыкам «FF-5500». Цюкуе салому ў рулоны,  аптымальна выкарыстоўвае кожную  працоўную хвіліну і рэгулярна перавыконвае норму. На сённяшні дзень колькасць  спрасаваных ім рулонаў складае 3800

Механізатар ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Віталь Манулік у час уборачнай працуе
на трактары МТЗ-1523 з прэс-падборшчыкам «FF-5500». Цюкуе салому ў рулоны,
аптымальна выкарыстоўвае кожную
працоўную хвіліну і рэгулярна перавыконвае норму. На сённяшні дзень колькасць
спрасаваных ім рулонаў складае 3800

Збожжа ўбіралі сем зернеўборачных экіпажаў, нагрузка на адзін камбайн складала 196 га. Высокія тэмпы і якасць уборкі паказвалі экіпажы ў складзе Аляксандра Сукалы і Алега Шукана, Ула-дзіміра і Дзяніса Шыманскіх, Яўгена Ватазіна і Алы Тылаева, Уладзіміра Жэркі і Яўгена Абрамовіча.

На адвозцы зерня ад камбайнаў на славу па-працавалі вадзіцелі Міхаіл Чыркун, Уладзімір Куган, Андрэй Аляшкевіч і іншыя.

За лёс ураджаю адказваюць не толькі механізатары — не з меншым напружаннем працуюць і работнікі зернесушыльных комплексаў. У іх таксама задача не з лёгкіх — неабходна якасна прасушыць збожжа і падрыхтаваць насенне да будучай сяўбы. На КЗСВ-30Н у Астроўках гэты працэс не спыняецца ні на хвіліну: работнікі зернетака нясуць кругласутачную вахту. У дзве змены працуюць аператары Дзмітрый Сакалоўскі і Дзмітрый Ганчароў, Алег Абрамовіч і Іосіф Бука. У залежнасці ад вільготнасці збожжа за суткі яны дапрацоўваюць 300—400 тон. Зернебабовыя культуры сушым         ЗСК-10. Устаноўку абслугоўваюць аператары Аляксей Яскевіч і Юрый Яськевіч.

Паралельна ў гаспадарцы вядзецца ўборка саломы, яе цюкуюць і сціртуюць ці адразу камбайнам здрабняюць пад ворыва. Усяго саломы прыбрана 54 % ад неабходнага.

ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” паспяхова завяршыла продаж зерня дзяржаве. 1000 тон пшаніцы было дастаўлена на Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў.

Аксана ГРОХ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.