22 верасня — Дзень без аўтамабіля

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

img_0096

Фота 1

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўла Пранузы адбылася сустрэча, прысвечаная гэтай даце. У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых арганізацый раёна (фота 1). Напачатку аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў горадзе і планах на будучае расказаў начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч.

З тэрмінам “мабільнасць”, “Еўрапейскі тыдзень ма-більнасці”, яго мэтай і іншымі падрабязнасцямі гэтай кампаніі ўдзельнікаў сустрэчы пазнаёміў прадстаўнік рэспублі-канскага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз транспартнікаў” Дзмітрый Бабіцкі (фота 2).

Фота 2

Фота 2

—Тэрмін “мабільнасць” азначае “перамяшчэнне” (напрыклад, хадзьба пешшу, язда на веласіпедзе, на якім можна патрапіць на работу ці адвезці дзіця ў садок).

“Еўрапейскі тыдзень мабільнасці” з’яўляецца штогадовай кампаніяй па ўстойлівай гарадской мабільнасці, якая арганізуецца пры палітычнай і фінансавай падтрымцы Генеральнага дырэктара Еўрапейскай Камісіі па пытаннях мабільнасці і транспарту.

Мэтай кампаніі, якая штогод праходзіць з 16 па 22 верасня, з’яўляецца прыцягненне еўрапейскіх органаў мясцовай улады да ўкаранення і развіцця ўстойлівых відаў транспарту і стымуляванне насельніцтва на выкарыстанне альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.

Тыдзень завершыцца “Днём без аўтамабіля”, калі на працягу ўсяго дня ў гарадах і населеных пунктах, якія прымаюць удзел у кампаніі, адна або некалькі зон будуць выдзелены выключна для пешаходаў, веласіпедыстаў і грамадскага транспарту.

Увогуле мерапрыемствы мабільнасці могуць праводзіцца круглы год. Не важна, праходзяць яны ў адзін дзень або доўжацца некалькі месяцаў, важна, каб яны спрыялі пераменам у паводзінах у бок культуры больш устойлівай гарадской мабільнасці.

Дзмітрый Бабіцкі прывёў цікавыя факты са зробленых даследаванняў. Да прыкладу, чалавек, які ходзіць пешшу або ездзіць на веласіпедзе, на 1,5-2 гады жыве больш, чым той, хто сядзіць за рулём. Плюсы ёсць і ў эканоміцы: адмовіўшыся ад аўтамабіля, чалавек эканоміць грошы, дзяржава не траціць на рамонт дарог і г.д.

Беларусь ужо стала ўдзельніцай гэтай кампаніі. Існуе тры сферы ўдзелу: арганізацыя мерапрыемстваў (дзеянні, не звязаныя з фінансамі: экскурсіі, фестывалі, вела-прабегі), доўгатэрміновыя меры ( напрыклад, перакрыццё вуліцы, спачатку на кароткі час, затым — на больш працяглы), правядзенне дня без аўтамабіля.

Напрыканцы сустрэчы быў паказаны відэаролік па тэме, дзе можна было ўбачыць, як абыходзяцца без аўтамабіля ў гарадах Еўропы. Напрыклад, у камунальнай сферы: каб паліць кветнік, выкарыстоўваецца спецыяльны веласіпед замест трактара; грузавы ровар для шопінгу; спецыяльныя скрыні на колах, каб вазіць пошту  і інш.

Магчыма, і наш горад стане ўдзельнікам Еўрапейскага тыдня мабільнасці сярод 45 краін-удзельніц і падымецца на новую прыступку развіцця. А пакуль хаця б на адзін дзень пакіньце свой аўтамабіль, пахадзіце пешшу, паездзіце на веласіпедах, падыхайце свежым паветрам, тым самым загартоўваючы свой арганізм, і будзьце здаровыя.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.