Царыца палёў — паспела

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

sejlovichi-kukuruza1

У ААТ “Сейлавічы” прыступілі да ўборкі кукурузы на сілас. З адведзеных для гэтай мэты 490 га плошчы ў сельгаспрад-прыемстве на раніцу 22 верасня ўбралі 171га. Сярэдняя ўраджайнасць пакуль складае 414 ц/га. Да траншэі адвезена 7075 тон зялёнай здробненай масы. Займаюцца гэтай справай на сваіх магутных МАЗах Уладзімір Міхайлавіч Шабалдзін і Вадзім Георгіевіч Турко (на фота). Зараз іх галоўная мэта — своечасова ўбраць кармавую культуру, якасна і без урону. Да любой работы гэтыя працаўнікі ставяцца з адказнасцю. Па іх словах, працуецца добра, не падводзіць тэхніка, а калі непаладкі і здараюцца, механізатары самі спраўляюцца з рамонтам.

— Галоўнае — любіць працу і знаходзіцца на сваім месцы, — цвёрда адзначае Вадзім Турко.

Гледзячы на іх добразычлівыя, ўсмешлівыя твары,  можна ў гэтым і не сумнявацца, бо  Уладзімір Міхайлавіч і Вадзім Георгіевіч нарадзіліся ў вёсцы і з маленства працавалі на зямлі. Яны па-вясковаму шчырыя, добрыя і адкрытыя людзі.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.