Да любой работы — з адказнасцю

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

img_0145

У сельгаспрадпрыемствах раёна працягваецца ўборка салодкага кораня.

У ААТ “Новае жыццё” на раніцу 15 верасня яго ўбрана 149 га або 37 %. Ураджайнасць складае 651 ц/га. На Гарадзейскі цукровы камбінат адпраўлена 9569 т. У гаспадарцы гэту культуру ўбірае Дзмітрый Юрашчык, праходзіць за дзень — 7-8 га. Ён працуе механізатарам  ужо 22 гады. На сваім “Кляйнэ” — дзявяты сезон. У іншы час займаецца ворывам, культывацыяй глебы, косіць траву. Вясной шчыруе на сяўбе зернявых культур, зімой выконвае транспартныя работы.

Як зазначыў галоўны аграном акцыянернага таварыства Міхаіл Канановіч, Дзмітрый Юрашчык — добрасумленны, адказны, граматны работнік, добра разбіраецца ў тэхніцы, сябруе з таварышамі па працы.

Фота і тэкст Вольгі КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.