«Дамашні квартал» на Паўночным

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і адзін з гаспадароў крамы, сузаснавальнік ТАА “ВМФ ГАНДАЛЬ”, дырэктар ТАА “БелМолд”, якое, дарэчы, і займалася будаўніцтвам аб’екта, Мікалай Нягура пераразаюць сімвалічную чырвоную стужку

17 верасня ў Нясвіжы, на вуліцы Вясенняй, 9, адкрыўся новы магазін харчовых тавараў «Дамашні квартал».

Новая крама ўзведзена ў мікрараёне “Паўночны” і стала першай па ліку ў ваколіцах. У гандлёвай зале новага магазіна дзейнічае сістэма самаабслугоўвання, ёсць вялікі аддзел па продажы паўфабрыкатаў і ўстаноўлена шмат новага гандлёвага абсталявання, якое дазваляе пакупніку хутчэй зарыентавацца ў выбары неабходнага тавару.

dscn7575

Як зазначыў нашаму карэспандэнту адзін з сузаснавальнікаў новага гандлёвага аб’екта, дырэктар ТАА “ВМФ ГАНДАЛЬ” Уладзімір Фаб’ян,  на 220 квадратных метрах плошчы крамы самы патрабавальны пакупнік знойдзе ўсё, што яго душы заўгодна: ад прадуктаў харчавання і розных напояў да бытавой хіміі і цацак.

Ва ўрачыстым адкрыцці новага магазіна «Дамашні квартал» прыняў удзел старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. Ён пажадаў  гаспадарам крамы  здароўя і дабрабыту, каб яны надалей адкрывалі не толькі гандлёвыя аб’екты, але і ўстановы для правядзення вольнага часу дзяцей і дарослых. Пасля традыцыйнага разразання чырвонай стужкі пакупнікі накіраваліся знаёміцца з асартыментам  тавару.

Прадавец Валянціна Козел прапануе  пакупнікам фірменную гарачую выпечку

Прадавец Валянціна Козел прапануе пакупнікам фірменную гарачую выпечку

Першыя пакупнікі ў гандлёвай зале новага магазіна

Першыя пакупнікі ў гандлёвай зале новага магазіна

«НН»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.