Добрыя перспектывы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Беларусь і Кітай сталі стратэгічнымі партнёрамі і рухаюцца далей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй Народнага ўрада правінцыі Хунань (КНР) на чале з мэрам урада цэнтральнага горада Чанша Ху Хэнхуа і прэзідэнтам кампаніі Zооmlіоn Чжань Чуньсінем.

«Нашы краіны і народы звязваюць шчырае сяброўства і плённае супрацоўніцтва ў розных сферах дзейнасці. За 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем пройдзены вялікі шлях насустрач адно аднаму. Паміж намі няма закрытых тэм», — заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, вялікую ролю ў гэтым працэсе іграюць цесныя міжрэгіянальныя сувязі, што пацвярджаецца прыбыццём дэлегацыі з правінцыі Хунань у Беларусь. «Ваш цяперашні візіт носіць асаблівы характар. Ён праходзіць напярэдадні запланаванай на верасень нашай сустрэчы на вышэйшым узроўні са Старшынёй КНР спадаром Сі Цзіньпінам. Гэтыя перамовы павінны пакласці пачатак якасна новага этапу кітайска-беларускага партнёрства — рэалізацыі поўнамаштабных інвестыцыйных праектаў», — цытуе Кіраўніка дзяржавы прэс-служба Прэзідэнта.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.