Дзень беларускага пісьменства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

паэзія

ХХІІІ Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Рагачове ў гэтыя выхадныя — 3—4 верасня. Гасцей і ўдзельнікаў свята, а таксама тых, хто сёлета (упершыню) зможа ўбачыць яго па тэлебачанні, чакаюць шматлікія сюрпрызы ад арганізатараў. Можна будзе даведацца пра любімыя кнігі беларускіх адказных асоб і народных артыстаў, пачуць найбольш упадабаныя вершы айчынных тэлевядучых і спевакоў, а таксама пазнаёміцца з беларусамі з 19 краін, якія прыедуць сюды прадстаўляць свае дыяспары.

Раніцай 3 верасня ў Рагачове пачнуць сваю работу розныя тэматычныя пляцоўкі і выставы, у тым ліку «Геній зямлі беларускай» (да 125-годдзя Мак-сіма Багдановіча), «Якуб Колас: жыццё і творчасць». Таксама пройдуць мерапрыемствы з нагоды 95-годдзя вядомага драматурга, ураджэнца Рагачова Андрэя Макаёнка.  Дзень 4 верасня пачнецца з пасадкі Саду малітвы, хрэснага ходу, святочнай літургіі ўдзельнікаў экспедыцыі «Дарога да святыняў».

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.