Эдвард Вайніловіч — рэфарматар Мінскага краю

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Рэфарматар Мінскага краю, выдатны беларускі і польскі грамадска-палітычны дзеяч XIX — пачатку XX стагоддзяў, мецэнат Эдвард Вайніловіч

Рэфарматар Мінскага краю, выдатны беларускі і польскі грамадска-палітычны дзеяч XIX — пачатку XX стагоддзяў, мецэнат Эдвард Вайніловіч

На мінулым тыдні

ў Нясвіжы прайшла

навукова-практычная канферэнцыя,

прысвечаная

Эдварду Вайніловічу.

 

У пачатку мерапрыемства выступілі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, ксёндз-магістр пробашч касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску Ула-дзіслаў Завальнюк,  клірык Вазнясенскага храма Нясвіжа іерэй Іаан Уханаў. Былі зачытаны прывітальныя словы акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені, Мітрапалі-та Мінска-Магілёўскай архі-епархіі Рымска-каталіцкай царквы Тадэвуша Кандрусевіча і епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія.

Па словах арганізатараў, Нясвіжчына была абрана месцам правядзення канферэнцыі нездарма. Наш край вядомы сваёй талерантнасцю адносна людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, з ім звязана дзейнасць цэлага сузор’я гістарычных асоб. У апошнія гады правядзенне такіх навуковых канферэнцый  стала добрай традыцыяй. Сучасныя навуковыя даследаванні сведчаць, што ў айчыннай гісторыі шмат таленавітых і апантаных грамадскіх дзеячаў, вучоных, паэтаў, пісьменнікаў, якія сваёй самаадданай працай аказалі значны ўплыў на грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё краіны. Гэтыя асобы складаюць гонар нашай нацыі. Адным з іх з’яўляецца Эдвард Вайніловіч. Яго дзейнасць заслугоўвае памяці і ўшанавання, з’яўляецца годным прыкладам для пераймання маладым пакаленнем.

Удзельнікі  навукова- практычнай канферэнцыі старшыня  Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко  з сакратаром праўлення  грамадскага аб’яднання «Несвіжане»  ў Рэспубліцы Польшча   Вікторыяй  Жукевіч-Дзівотай.  Старшыня  Нясвіжскага райвыканкама віншуе госцю  з юбілеем

Удзельнікі навукова- практычнай канферэнцыі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко з сакратаром праўлення грамадскага аб’яднання «Несвіжане» ў Рэспубліцы Польшча Вікторыяй Жукевіч-Дзівотай. Старшыня Нясвіжскага райвыканкама віншуе госцю з юбілеем

Падзяку дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі  кіраўніку практыкі  УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа» Алене Мацэль уручае  дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі  Вячаслаў Даніловіч

Падзяку дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі
кіраўніку практыкі
УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа» Алене Мацэль уручае
дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі
Вячаслаў Даніловіч

Дырэктар Нясвіжскай  цэнтральнай раённай  бібліятэкі імя П. Пранузы  Людміла Вітко з падарункам  Інстытута гісторыі НАН  Беларусі — падборкай  выданняў па айчыннай гісторыі

Дырэктар Нясвіжскай
цэнтральнай раённай
бібліятэкі імя П. Пранузы
Людміла Вітко з падарункам Інстытута гісторыі НАН
Беларусі — падборкай
выданняў па айчыннай гісторыі

Эдвард Вайніловіч нарадзіўся ў 1847 годзе ў вёсцы Сляпянка пад Мінскам у заможнай шляхецкай сям’і Адама Вайніловіча і Ганны Ваньковіч. Атрымаў адукацыю ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, а затым стажыраваўся на заводах Бельгіі і Галандыі, адкуль і прывёз з сабой мадэрновы еўрапейскі эканамічны вопыт. У 1883 годзе быў прызначаны ганаровым сусветным суддзёй Слуцкага павета, чым асабліва ганарыўся, а ў 1888 годзе выбраны віцэ-старшынёй Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Старшынёй гэтага аграрнага таварыства фармальна лічыўся губернатар, але асноўны цяжар адказнасці ляжаў на плячах віцэ-старшыні. Па сутнасці, гэта было дзецішча Вайніловіча, ён карыстаўся велізарным аўтарытэтам у землеўладальнікаў Мінскай губерні. Эдвард Вайніловіч займаўся і дабрачыннай дзейнасцю — падтрымліваў беларускіх літаратараў, дзеячаў нацыянальнага руху. У 1910 го-дзе за яго сродкі быў пабудаваны касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску, які і сёння з’яўляецца адным з сімвалаў нашай сталіцы. Эдвард Вайніловіч адкрыта асудзіў падзел Беларусі паводле ўмоў Рыжскага міру 18 сакавіка 1921 года.  Безумоўна,            Э. Вайніловіч зрабіў вялікі ўклад у справы сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі і ўвайшоў у гісторыю як дзяржаўны дзеяч, добры гаспадар і чалавек, які імкнуўся да развіцця міжхрыс-ціянскага і міжрэлігійнага дыялогу.

У ходзе канферэнцыі прагучалі даклады запрошаных да ўдзелу гасцей — супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Міжнароднага дзяржаўнага экалагіч-нага інстытута імя А.Д. Сахарава, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і іншых.

Ксёндз-магістр  пробашч касцёла  св. Сымона  і Алены  ў Мінску Уладзіслаў Завальнюк разам  са сваім  памочнікам

Ксёндз-магістр
пробашч касцёла св. Сымона і Алены
ў Мінску Уладзіслаў Завальнюк разам
са сваім памочнікам

З дакладам на тэму «Нясвіжская настаўніцкая семінарыя па сведчаннях  сучаснікаў» выступае кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы  супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Наталля Новік. На здымку:  Наталля Новік, доктар філалагічных навук, прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Адам Мальдзіс, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Міхаіл Касцюк,  кандыдат гістарычных навук Уладзімір Пуцік, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў  Даніловіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Унучак, ксёндз-магістр пробашч касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску Уладзіслаў Завальнюк

З дакладам на тэму «Нясвіжская настаўніцкая семінарыя па сведчаннях
сучаснікаў» выступае кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы
супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Наталля Новік. На здымку:
Наталля Новік, доктар філалагічных навук, прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Адам Мальдзіс, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Міхаіл Касцюк, кандыдат гістарычных навук Уладзімір Пуцік, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў
Даніловіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Унучак, ксёндз-магістр пробашч касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску Уладзіслаў Завальнюк

На тэматычнай выставе «Скарбонка талентаў рукатворных» — удзельнікі канферэнцыі супрацоўнікі   Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка кандыдат гістарычных навук,  дацэнт Святлана Талмачова і аспірант Крысціна Тарановіч

На тэматычнай выставе «Скарбонка талентаў рукатворных» — удзельнікі канферэнцыі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка кандыдат гістарычных навук, дацэнт Святлана Талмачова і аспірант Крысціна Тарановіч

— Правядзенне  такіх мерапрыемстваў дазваляе ўключыць  у навукова-даследчы працэс не толькі вучоных, але і мясцовых даследчыкаў гістарычнага мінулага, як тых, што займаюцца педагагічна-выхаваўчай работай, так і мясцовых краязнаўцаў, настаўнікаў, моладзь. У выніку напрацоўкі вучоных, якія прысутнічаюць тут, стануць набыткам жыхароў рэгіёна — у першую чаргу тых, хто займаецца вывучэннем і захаваннем мясцовай гісторыі і культуры, — зазначыў Вячаслаў Даніловіч. — Упэўнены, што работа канферэнцыі будзе карыснай у справе нацыянальна-патрыятычнага выхавання, пашырэння ведаў аб гісторыі Нясвіж-чыны і ўсёй Беларусі, умацавання пачуцця гонару і любові да нашай Бацькаўшчыны.

У ходзе канферэнцыі  падзякамі  дырэкцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі былі адзначаны кіраўнік практыкі УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа» Алена Мацэль, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА «Карцэвіцкая сярэдняя школа» Ірына Гаціла і Наталля Плакса,  настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа № 1     г. Нясвіжа» Валянціна Хілько,  настаўнік геаграфіі ДУА «Затур’янскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» Таццяна Халопіца, настаўнік гісторыі ДУА «Нясвіжская гімназія» Таццяна Кабанава.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА і Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.