Галоўнае — інтарэсы народа

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

deputaty

У парламенце павінны працаваць сапраўдныя прафесіяналы незалежна ад іх палітычных перакананняў. Аб зацікаўленасці ў гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.

У сустрэчы прынялі ўдзел спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд і кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Каэтана дэ Зулуета Оўтрам.

«Я вельмі зацікаўлены, каб у наш парламент прыйшлі сапраўдныя прафесіяналы. Не важна, хто яны будуць па сваіх палітычных перакананнях. У парламенце павінны працаваць людзі, якія ўмеюць працаваць і пісаць законы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы добра знаёмыя з парламенцкай работай. Я таксама быў дэпутатам. Гэта перш за ўсё заканатворчасць. І наш парламент гэтаму ўдзяляе асноўную ўвагу. Гэта самая галоўная яго задача. І ў гэтым плане я зацікаўлены, каб там былі прафесіяналы, — сказаў Прэзідэнт. — А палітычныя перакананні павінны спрыяць развіццю краіны. Калі гэта насуперак, то гэта ўжо не прадстаўнік народа».

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.