Ідуць буракі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На Гарадзейскім буракапрыёмным пункце аграном  Іна Уласік праводзіць інструктаж па тэхніцы бяспекі  з вадзіцелямі, што дастаўляюць карэнне

На Гарадзейскім буракапрыёмным пункце аграном
Іна Уласік праводзіць інструктаж па тэхніцы бяспекі
з вадзіцелямі, што дастаўляюць карэнне

Па стане на 1 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, да ўборкі цукровых буракоў прыступілі 11 сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжчыны. Найбольшыя  плошчы вызвалілі ААТ “Грыцкевічы (153 га, 45 % да пасеянага), СВК “Агракамбінат Сноў” (94 га, 19 %), ААТ “Новае жыццё” (70 га, 18 %). Усяго па раёне буракі ўбраны на 494 га (9 %). Дзённая прыбаўка (за 31 жніўня) склала 81 га, у т.л. 32 га — у “Снове”, 14 га — у “Грыцкевічах”.

Усяго накопана 24420 тон салодкага карэння. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 494,3 ц/га. Самая высокая — ў “Грыцкевічах” (595 ц/га), “Новым жыцці” (589 ц/га).

На Гарадзейскі цукровы камбінат у фізічнай вазе адпраўлена  22563 тоны каранёў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.