Культурная праграма ў дзень выбараў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

vybory-zaranica1

 

Па традыцыі на Нясвіжчыне дзень выбараў з’яўляецца сапраўдным святам, падчас якога выбаршчыкаў радуюць сваімі канцэртамі ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры раёна, у тым ліку калектывы са званнем народны: «Вяночак» і «Акцэнт» Сноўскага сельскага цэнтра культуры, «Млечны шлях» раённага цэнтра культуры, «Зараніца» Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, «Згода» раённага цэнтра народнай творчасці, «Лянок» Аношкаўскага сельскага Дома культуры, народны тэатр мініяцюр «Люстэрка жыцця» Грыцкевіцкага сельскага Дома культуры, а таксама ансамбль песні “Натхненне” Сейлавіцкага сельскага клуба, хор ветэранаў працы “Аптымісты” і іншыя таленавітыя артысты нашага раёна.

Некаторыя з іх давалі нават па два-тры канцэрты ў дзень. Так, напрыклад, ансамбль народнай музыкі “Зараніца” (на здымку), у які ўваходзяць выкладчыкі Нясвіжскай ДШМ, даваў канцэрты на Паўднёвым выбарчым участку №47, Слаўкаўскім №50 і на Лысіцкім выбарчым участку №65.  Прафесійныя музыканты падрыхтавалі для слухачоў 40-мінутную праграму, у якую ўвайшлі самыя папулярныя фальклорныя і аўтарскія творы.

Таксама на трох выбарчых участках выступаў народны ансамбль “Згода” і іншыя калектывы раённага цэнтра народнай творчасці, столькі ж наведалі са зборнай канцэртнай праграмай калектывы Гарадзейскага пасялковага Дома культуры, Ужанкаўскага Дома культуры і Новагарадзейскага сельскага цэнтра культуры і адпачынку. 

На двух выбарчых участках даваў вялікія канцэрты не так даўно ўтвораны, але вельмі актыўны творчы калектыў — ансамбль песні “Натхненне” Сейлавіцкага СК.

Канцэрты мясцовых артыстаў карыстаюцца ў землякоў нязменным поспехам і робяць дзень выбараў яскравым і запамінальным.

Анастасія КАРЖАНЕЎСКАЯ,

студэнтка 5 курса  МДУ імя А. Куляшова


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.