“Нас заўсёды кліча наша вёска”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

full7dffea7f6f

Пад такой назвай цёплым жнівеньскім днём прайшло свята, прысвечанае 115-годдзю вёскі Завітая, на якое сабраліся вяскоўцы ўсіх узростаў. Павіншаваць іх прыбылі пачэсныя госці, спонсары свята — старшыня прафкама  ДП “ЭБ “Свеклавічная” Алена Галяновіч і старшыня Гара-дзейскага сельвыканкама Уладзімір Курачыцкі. У адрас вяскоўцаў яны выказалі  шмат цёплых слоў, падзякавалі за шчырую працу і любоў да зямлі, да родных мясцін.

Як сведчыць гісторыя, купчыя на зямлю на месцы цяперашняй Завітой пачалі адпускаць лю-дзям з Квачоў і Крутога Берага ў 1901 — 1903 гадах, з якіх і пачалося засяленне вёскі.  Гэтыя звесткі захаваліся дзякуючы жыхару вёскі Фаме Сяргеевічу Чурылу, якога, на жаль, ужо няма ў жывых, але яго імя засталося ў памяці ўдзячных землякоў.

Менавіта яны — землякі-заві-танцы — і былі галоўнымі героямі свята. Яго вядучыя —  загадчык Завітанскага сельскага клуба-бібліятэкі Лілія Ільюшэнка і ўдзельніца ансамбля песні “Рэха” Завітанскага СКБ Алена Хрушч — адрасавалі самыя цёплыя словы вяскоўцам, працаўнікам палёў і ферм, якія сваёй працай уславілі родную старонку: А.І. Шахнер, З.А. Зданцэвіч, В.А. Мікалаевай, К.А. Шахнеру, У.Г. Шлыку, М.М. Карпачу, Л.І. Карпач, М.А. Карпач, Г.Л. Каленік, А.М. Корсак, Я.П. Пазняку, А.К. Азарка, Я.А. Мартос, В.М. Мартос, Г.К. Кухта, Т.І. Якаўлевай, М.М. Карпач, А.І. Высоцкаму, К.І. Варанковічу, Т.В. Чухлею, У.І. Глінскай, А.М. Рачок, Н.С. Янукевіч, М.М. Янукевічу, Л.М. Багданавічус, Л.А. Сойка.

Асаблівая пашана і падарункі ад спонсараў былі адрасаваны самым сталым жыхарам вёскі: 89-гадовай В.М. Коржык, 87-гадовым Ф.І. Петрулевіч і А.М. Рачок, 86-гадовай М.М. Карпач, 85-гадовай Л.М. Варакса.

Асобныя віншаванні прымалі самыя маленькія жыхары Завітой Кіра Шахнер і Мацвей Мілюк. Для іх таксама былі падрыхтаваны падарункі. Разам з вядучымі мерапрыемства ўсе парадаваліся за вяскоўцаў, якія ў гэтым годзе святкавалі юбілеі з дня нараджэння. Так,  80 гадоў мінула М.І. Карпач, Т.К. Азарка і Г.К. Азарка, У.І. Глінскай, 70 — І.І. Козелу, 60 — Н.І. Коржык, Ф.Б. Турко, С.І. Сільвановіч, Ч.І. Глінскаму, 50 — А.М. Шахнер, С.М. Карпачу, С.Я. Глобаж, Ж.І. Гаўрык і Ж.А. Гнецька, 40 — С.А. Багданавай, Н.М. Сакавец. Былі юбіляры і сярод моладзі — 30 гадоў споўнілася А.М. Шахнеру, А.А. Гнецьку і Т.І. Аўсянік, 20 — Яўгену Чуро, Надзеі Карпач, Таццяне Мартос.

Свята было б няпоўным без успамінаў людзей, якімі ганарыцца вёска, аб сваім дзяцінстве і юнацтве, аб жыцці, пра якое цяперашняе пакаленне ведае толькі з кніг і кінафільмаў. З такім словам аб сваёй малой радзіме — вёсцы Завітой — выступіла былы дырэктар Карцэвіцкай СШ Ніла Яўгенаўна Бруй. З вялікай удзячнасцю і цеплынёй яна ўзгадала гады вучобы ў Завітанскай пачатковай школе і настаўнікаў Васіля Нікіфаравіча і Веру Фёдараўну Шульга, якія адкрылі для сціплых вясковых дзяцей вялікі свет ведаў, запалілі ў іх душах агеньчык прагі да пазнання і засталіся жыць у сваіх вучнях. 

Не былі забытыя на свяце вёскі і сем’і, якія пражылі ў ла-дзе і згодзе шмат гадоў, стаўшы трывалым падмуркам грамадства. Так, удзельнікі свята шчыра апладзіравалі залатым юбілярам Леакадзіі Ільінічне і Мікалаю Мікалаевічу Карпачам, Мікалаю Мікалаевічу і Ніле Сямёнаўне Янукевіч, а таксама Ганне Яўгенаўне і Станіславу Вікенцьевічу Даменікоўскім, якія адсвяткавалі 40-годдзе шлюбу. “Ружовае” вяселле —10 гадоў сумеснага жыцця сёлета адзначылі і сын Г.Я. і С.В. Даменікоўскіх Яўген і яго жонка Алена. Яшчэ адно “Ружовае” вяселле якраз напярэдадні свята вёскі было ў Аляксандра Паўлавіча і Таццяны Ігараўны Аўсянік. 20 гадоў крочаць разам па жыцці  Юрый Расціслававіч і Вольга Станіславаўна Чуро. Усе яны, а таксама Руслан і Люба Плакса, якія пажаніліся роўна год таму, прымалі самыя шчырыя віншаванні і музычныя падарункі.

Пра многіх цудоўных людзей вёскі было сказана на свяце, а самых дбайных гаспадароў, якія стварылі сапраўдную прыгажосць на сваіх сядзібах, назваў старшыня Гара-дзейскага сельвыканкама Уладзімір Курачыцкі падчас падвядзення вынікаў конкурсу на лепшы падворак. Імі сталі Т.Я. і Л.М. Цітко, Н.І. і Я.Л. Коржык, Л.Я. і А.М. Колбік.

Свята завяршылася ўвечары танцавальнай праграмай, а напоўнілі яго дасціпным беларускім гумарам, добрай музыкай і спевамі ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці Завітанскага СКБ і Ланскага СДК.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.