СКАРБОНКА МУДРАСЦІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

8149_997_b

У літаратуры, у інтэрнэце, у выказваннях простых людзей утрымліваецца шмат цікавых і разумных    думак і меркаванняў, часам і жартоўных. Я сабрала некаторыя з іх і вырашыла падзяліцца з чытачамі. Магчыма, каму і спатрэбіцца.     

Шкада, што ў першай палове жыцця не хапае розуму, а ў другой — здароўя.

Свой лёс на чужую дарогу не павернеш.

Не бойцеся страціць тых, хто страціў вас. Чым ярчэй гараць масты, тым святлей дарога наперадзе.

Жыць па розуме нам не па сродках.

Трымай далей думку ад языка, а неабдуманую думку — ад дзеянняў.

Не трэба бегаць за аўтобусамі і мужчынамі: абавязкова прыйдзе наступны.

Яго і таўкачом у ступе не знойдзеш.

Разумны мужчына не думае, хто быў да яго. Ён робіць так, каб пасля яго нікога не было.

Рэўнасць трэба трымаць у аброці, яна павінна служыць крытэрыем кахання, а не фактарам, які разбурае яго.

Прыгожую жанчыну можна замяніць яшчэ больш прыгожай. Каханую — нікім.

Не бойцеся старасці, на жаль, не ўсе да яе дажываюць.

Не засмучайцеся, калі вам даўно не тэлефануюць знаёмыя. Значыць, яны не вельмі патрэбныя на вашай жыццёвай дарозе.

Роднасць па крыві бывае меншай, чым роднасць па любові.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.