Спорт, актыўнасць і поспех

4_234

Наша выданне заўсёды выступала за здаровы лад жыцця. Таму калі мы даведаліся, што да ўдзелу ў Мінскім паўмарафоне зарэгістраваўся наш зямляк, кіраўнік Нясвіжскай швейнай фабрыкі А.П. Панчанка, то папрасілі яго паведаміць рэдакцыі аб выніках і даслаць здымкі.

Аб усім па парадку. У Мінску 4 верасня прайшоў традыцыйны паўмарафон, прысвечаны святу горада. Па даных арганізатараў, у цяперашнім паўмарафоне прыняло ўдзел крыху больш за 20 тыс. чалавек, сярод якіх былі і незарэгістраваныя спецыяльнай сістэмай атлеты. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінгарвыканкам, Міністэрства спорту і турызму, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі.

4_1017207343

Пераможцай Мінскага паўмарафона стала Вольга Мазуронак з новым рэкордам трасы. Беларуска здолела прабегчы дыстанцыю 21,1 км за 1 гадзіну 11 мінут 44 секунды. У спаборніцтвах сярод мужчын у Мінскім паўмарафоне перамогу атрымаў Хілары Кіптум Майо Кімайо з Кеніі. Пераможцы і прызёры разыгралі і значны прызавы фонд, які быў роўны ў гэтым годзе 25 тыс. долараў.

4_image-0-02-01-6f322259d4c788f16cbc59fc2f9d88430465996d3e41fd1aa54a9105796fd9d1-v

Дарэчы, пакуль праходзіла мерапрыемства, у жыцці Аляксандра Пятровіча адбыліся змены — ён атрымаў новую пасаду і цяпер працуе намеснікам старшыні Дзяржынскага райвыканкама. Віншуем яго і жадаем далейшых спартыўных і працоўных поспехаў!

Спартыўная каманда “НН”

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.