“Таго паэта ўжо няма”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

i

У гэтым годзе не стала апошняга народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Чалавеку, які паходзіў з сям’і простых сялян, якому, безумоўна, прыходзілася працаваць і дапамагаць сваім бацькам, сёстрам і братам, якіх у паэта было шмат, было даволі цяжка ў той час выбіцца, як кажуць, у людзі. Ніла Сымонавіча з самых ранніх гадоў пацягнула да літаратуры, газет і кніг, вядома, што нават у час вайны, будучы падлеткам, ён некаторы час быў вясковым паштальёнам. Разам з тым, паэт змог атрымаць выдатную адукацыю, зарабіць імя па-сапраўднаму народнага творцы, плённа па-працаваць дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, абараняючы родную мову, каб яна не прыйшла ў заняпад.

Ніл Сымонавіч быў шчыры і адмысловы літаратар свайго часу, які на сваёй ніве працаваў вельмі плённа. Усе ведаюць Гілевіча-паэта, але не трэба забывацца на тое, што гэта яшчэ быў і выдатны літаратуразнаўца, публіцыст; звяртаўся ў сваёй творчасці аўтар і да фальклору. Можна сказаць нават больш за тое — Ніл Гілевіч з’яўляецца аўтарам шматлікіх фальклорных зборнікаў. Слоў не хопіць, каб яшчэ і яшчэ асвятляць творчы і жыццёвы, цікавы, цяжкі і выбітны лёс народнага паэта, гаварыць пра гэта можна абсалютна бясконца. Але лепш за ўсё — проста чытаць яго творы, якіх шмат.

Я ж для свайго чарговага перакладу выбраў цяжкі твор… І цяжкі ён не таму, што над ім трэба сядзець і доўга перакладаць — не! Больш таго  — твор перакладаўся на рускую мову даволі лёгка, у прынцыпе так жа лёгка, як і чытаецца сам арыгінал. Справа ў іншым… Верш цяжка ўспрымаецца свядомасцю (ці можа, падсвядомасцю?). У ім гучаць радкі чалавека, які пражыў і пабачыў шмат чаго ў жыцці, гучаць  успаміны аб пражытым, нават настальгія і, магчыма, ёсць і нейкая частка шкадавання за тое, што траціў час не заўсёды пра-вільна. У творы ёсць нейкая, здаецца, перасцярога для ўсіх нас: перагортваеш, успамінаеш і сваё жыццё. Прачытаўшы гэты верш і мой пераклад, спадзяюся, паважаныя чытачы, задумаецеся і вы.

 

Не стала маці, да якое нёс

Душу збалелую — паспавядацца.

Не стала бацькі, што прымаў да слёз

Прапашчы лёс зямлі і гаспадарства.

 

Не стала брата, што дарадцам быў,

Калі ўзнікала клопатнае штосьці.

Не стала і сястры,

з якой любіў

Успомніць песні

нашай маладосці.

 

Не стала ўжо

і бальшыні сяброў, —

Каб пасядзець за чаркай і яшчэ раз

Адчуць, што хіжы

век нас не развёў

I што нам шлях не засланіла шэрасць.

 

Не стала ўжо, прашу мне дараваць,

I закаханага ў жыццё паэта,

Што так любіў

над вершам шчыраваць,

Як Усявышні над стварэннем света!

 

Таго паэта ўжо няма. Няма!

А сноўдае сярод

руін былога

Яго двайнік.

Не сільцеся дарма

Пазнаць у ім свайго братка старога.

Ніл ГІЛЕВІЧ.

 

 

Не стало мамы, к которой часто нес

Души избитой дух излиться.

Отца не стало, что принимал до слез

Прискорбной доли знак землице.

 

Не стало брата, что как советник был,

Когда дела идут не в радость.

Сестры не стало,

с которой так любил

Я в песне вспомнить

нашу младость.

 

Вокруг не стало  почти

что всех друзей, —

Чтоб сесть за рюмкой, как имелось,

Понять, что хищный век

нас не сильней,

И что наш путь не скрыла серость.

 

Уже не стало, прошу меня простить,

И в жизнь влюбленного поэта,

Что так умело

над словом мог творить,

Как Бог над сотвореньем Света.

 

Того поэта давно уж нет. Дотла

Сгорело всё.

Средь прошлого развалин

Двойник блуждает.

Не пробуйте в нем зря

Узнать того, кого когда-то знали.

Перевод Андрея КОЗЕЛА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.