У ліку першых — «Грыцкевічы»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

грицкевичи

У раёне працягваецца ўборка цукровых буракоў. У ліку тых, хто пачаў яе ў раннія  тэрміны, — ААТ “Грыцкевічы”. За суткі тут убіраюць 25-30 га. На раніцу 6 верасня вызвалена 46 % плошчы. Ураджайнасць складае 595 ц/га. Прададзена 9 тыс. тон.

Мікалай Камінскі і Сяргей Гаспадарык на ўборцы салодкіх каранёў трэці сезон. Працуюць у пары на камбайне “Грым”. Мікалай Камінскі ў гаспадарцы з 1985 года. Спачатку быў у жывёлагадоўлі, потым перайшоў у механізацыю. Вясной заняты на сяўбе буракоў. Летам — на касьбе траў, а таксама вазіў сянажную масу.

Сяргей Гаспадарык скончыў Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум і прыехаў у роднае сельгаспрадпрыемства. Працуе слесарам. А ў гарачую пару дапамагае камбайнерам на ўборцы збожжавых. У гэтым годзе разам са старшым камбайнерам Леанідам Някрута на КЗС 1218 занялі другое месца  па намалоце ў сваім таварыстве. Уборка цукровых буракоў — справа не менш адказная.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.