Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Вучым правілы бяспекі разам

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

145_

Дзеці — наша будучыня, наша ўсё! Даражэй і важней за нашых маленькіх «чамучак» няма нічога на свеце. Клопат пра бяспеку дзіцяці ў кожнага з бацькоў павінен быць на першым месцы: не заўсёды дзіця можа ў поў-най меры ўсвядоміць ступень небяспекі сваіх дзеянняў, а яго дапытлівасць і цікавасць могуць перамагчы любыя бацькоўскія забароны. Рабятам пастаянна трэба нагадваць  аб правілах пажарнай бяспекі, тлумачыць, як паводзіць сябе ў розных сітуацыях, алгарытме дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару або iншых надзвычайных сітуацыях!



Менавіта з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, забеспячэння агульнай дзіцячай бяспекі, навучання  асновам бяспечнай жыццядзейнасці  прайшло мерапрыемства ў ДУА «Сейлавiцкi НПК дзіцячы сад -СШ». У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі работнікі РАНС. У адказах на пытанні віктарыны вучні прадэманстравалі свае веды. Радасны настрой дзятвы служыў пацвярджэннем цікавасці да таго, што адбываецца. Прыемна ўсведамляць, што маладое пакаленне ахвотна навучаецца, авалодваючы ведамі па бяспецы жыццядзейнасці. Напрыканцы мерапрыемства ратавальнікі прадэманстравалі тэхніку, якая стаіць на ўзбраенні Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (на здымку).

Вікторыя Горынава,

інспектар ІНіП Нясвіжскага РАНС.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!