У першыя хвіліны асноўнага дня

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

vybory-emelyanova

Несвіжанка Святлана Емяльянава была першай, хто прагаласаваў на Садовым выбарчым участку №45 для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе №70.

Святлана працуе майстрам-метадыстам у салоне-галерэі “Скарбніца”, а жыве на вуліцы Маладзёжнай. На пытанне, чаму прыйшла галасаваць у такі даволі ранні для выхаднога дня час, адказала, што прывыкла не адкладваць важныя справы на потым.

— Вось выканала свой грама-дзянскі абавязак, — сказала яна ў гутарцы карэспандэнту “НН”, — і зараз займуся сваімі справамі: схаджу на базар, збяру ў дарогу дачку-студэнтку. А вечарам можна бу-дзе і адпачыць. Нездарма кажуць: хто рана ўстае, таму Бог дае.

Што ж тычыцца непасрэдна выбару самага дастойнага з кандыдатаў, а іх не так і мала — пяць чалавек, то тут яна салідарная з многімі іншымі сваімі землякамі:

— Галасаваць хочацца за чалавека, які пражыў на Няс-віжчыне шмат гадоў, ведае наш край і яго патрэбы, мае пэўны жыццёвы вопыт і сам нечага дабіўся ў жыцці. Сярод кандыдатаў такія людзі ёсць, і свой выбар для сябе я ўжо зрабіла.      

Дарэчы, участак, на якім галасавала мая суразмоўца, самы вялікі ў раёне  — усяго ў спісы выбаршчыкаў тут унесены  2889 чалавек, якія жывуць на 16 вуліцах.

Як расказала старшыня мясцовай выбарчай камісіі Людміла Вітко, з ёю разам на парламенцкіх выбарах працавалі 17 чалавек. Абсалютная большасць з іх — вопытныя людзі, якія і раней прымалі ўдзел у правядзенні выбараў рознага ўзроўню. Яны, як і належыць, загадзя праверылі спісы выбаршчыкаў, адзначылі тых, каму патрабуецца галасаванне на даму. Такіх было заяўлена 85 чалавек. Упершыню галасавалі 17 маладых людзей, якія ў падарунак атрымалі ручкі і блакноты, а таксама памятныя паштоўкі “Моладзь выбірае”. 

Датэрмінова на Садовым выбарчым участку №45 прагаласавалі 879 чалавек, або 30,4 працэнта выбаршчыкаў.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.