Выбіраем нашу будучыню

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1

У раёне ідзе датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе №70.

 Удзел у ім прымаюць і супрацоўнікі раённай газеты, якія 11 верасня будуць працаваць на розных выбарчых участках горада і раёна. Так, на Садовым выбарчым участку №45 учора прагаласавала карэспандэнт “НН” Алена Галяк. Удзел у выбарах яна лічыць справай абавязковай для кожнага добрасумленнага грамадзяніна, а магчымасць прагаласаваць датэрмінова — вельмі зручнай, таму што гэта дазволіць займацца асвятленнем правядзення выбараў на іншых участках. 

Як расказала старшыня мясцовай выбарчай камісіі Людміла Вітко, усяго ў спісы выбаршчыкаў на гэтым участку ўнесены  2889 чалавек. Па стане на раніцу ўчарашняга дня амаль 10 % з іх ужо    прагаласавала.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.